weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
25.01.2012 19:25 ,

Дзяржаўную мяжу парушылі цыгарэты, але не людзі

У Ашмянскім раёне 24 студзеня мяжу парушылі толькі цыгарэты. Кантрабандысты перадалі іх адно аднаму, знаходзячыся кожны са свайго боку.

Пра гэта «РГ» паведаміў начальнік прэс-службы Смаргонскай пагранічнай групы Аляксандр Колабаў.

Уначы пагранічны нарад паста «Клевіца», рухаючыся ўздоўж мяжы, заўважыў сляды людзей, якія вялі ў бок дзяржаўнай мяжы. Беларускія пагранічнікі апавясцілі пра гэта літоўскіх калег. Праз пэўны час тыя паведамілі, што затрымалі 48 карабоў – 24000 пачкаў – цыгарэт. Адпрацоўка слядоў паказала, што людзі дзяржаўную мяжу не парушалі. Гэта значыць, што на памежнай тэрыторыі былі змоўшчыкі, якія прымалі карабы.

Людзей, датычных да гэтага парушэння, ні з беларускага, ні з літоўскага боку не знайшлі.

Па словах Аляксандра Колабава, на працягу 2011 года за спробу нелегальна пераправіць у Літву табачныя вырабы на ўчастку Смаргонскай пагранічнай групы затрымалі каля 300 чалавек. Кожны трэці з іх – беларус, астатнія – грамадзяне Літвы. Аляксандр Колабаў адзначае, што за такое правапарушэнне на тэрыторыі Беларусі прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць, на тэрыторыі Літвы – крымінальная.

Святлана ЦІШКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце