weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 13° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 13° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
01.02.2012 17:12 ,

Суд пакінуў на свабодзе 18-гадовага бацьку

Фота: Александр.

16-гадовая дзяўчына восенню мінулага года нарадзіла сына. Яна зацяжарала, калі ёй не споўнілася 16 гадоў. Пракурорская праверка ўстанавіла бацьку дзіцяці. Ім аказаўся 18-гадовы навучэнец аднаго з ліцэяў рэгіёна…

Суд у дачыненні да хлопца абмежаваўся штрафам.

Палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту – крымінальнае злачынства. І яно караецца законам.

Выпадак, які здарыўся летась у Вілейскім раёне, можна назваць унікальным. Факт злачынства быў выяўлены, крымінальная справа ўзбуджаная і расследаваная. Суд вывучыў усе абставіны, улічыў паводзіны абвінавачанага падчас следства і… пакараў штрафам у памеры 50 базавых велічынь (1 мільён 750 тысяч рублёў).

Суд палічыў магчымым прызначыць больш мяккае пакаранне, чым прадугледжана за гэта злачынства. За палавую сувязь з асобай, якой заведама не споўнілася 16 гадоў, паўналетні абвінавачаны, згодна з артыкулам Крымінальнага кодэкса, можа атрымаць ад двух да чатырох гадоў абмежавання свабоды альбо ад двух да пяці гадоў зняволення.

У судзе было ўстаноўлена: і маладзён, і дзяўчына былі згодныя да інтымнай блізасці.

Малады чалавек цалкам прызнаў сваю віну. Расказаў, што сябруе з дзяўчынай каля трох гадоў. Яны сустракаліся кожныя выхадныя, калі прыязджалі з вучобы дамоў.

Хлопец сцвярджае: наведвае дзіця ад самага яго нараджэння. Стараецца дапамагаць матэрыяльна. І пасля заканчэння вучобы яны збіраюцца пажаніцца.

Маладая мама пацвердзіла словы бацькі свайго дзіця.

Законным прадстаўніком дзяўчыны ў судзе быў яе бацька. Паводле слоў мужчыны, яны з жонкай ведалі пра ўзаемаадносіны маладых людзей і не былі супраць гэтых адносінаў. Пасля нараджэння ўнука пагадзіліся, што пасля вучобы маладыя пажэняцца.

Чыстасардэчнае прызнанне і раскаянне змякчылі віну падсуднага. Хлопец не спрабаваў пазбегнуць адказнасці і супрацоўнічаў са следствам. Былі ўлічаныя таксама добрыя адносіны паміж абвінавачаным і пацярпелай і тое, што ён прымае ўдзел ва ўтрыманні дзіцяці.

Ацаніўшы ўсе гэтыя абставіны, суд абмежаваўся штрафам.

Прыгавор уступіў у законную сілу.

Па словах намесніка пракурора Вілейскага раёна Вадзіма Шукрынава, у раёнах нашага рэгіёна суды не часта разглядаюць падобныя злачынствы. На год-два – у сярэднім не больш, чым па адным.

Віктар ГАТОЎКА, памочнік пракурора Вілейскага раёна.
Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце