weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4235
1 долар 2.1213
100 рас.руб. 3.204
02.02.2012 17:58 ,

Маладзечанцы выпілі 30 літраў салдацкага чаю

Каля 30 літраў гарачага чаю выпілі маладзечанцы сёння, 2 лютага, на Цэнтральнай плошчы ў вайсковай палатцы, якая стаяла побач з помнікам Леніну ад 10 да 13 гадзін. Частаваўся народ бясплатна.

Гарачы чай з цукрам прапануюць маладзечанцам і гасцям горада вайскоўцы часці сувязі, што на Замкавай вуліцы. Схавацца ад марозу ў палатцы можна будзе да 6 лютага ўключна, расказала ў інтэрв’ю “РГ” начальнік аддзела ідэалогіі райвыканкама Таццяна Яцухна.

Паводле яе слоў, зялёную вайсковую палатку ваеннаслужачыя пачалі выстаўляць па просьбе раённых уладаў для таго, каб сагрэць людзей у моцны мароз. Сіноптыкі прагназуюць, што ад 6 лютага мароз у нашым рэгіёне павінен крыху аслабець.

Чай вайскоўцы разліваюць з двух 20-літровых тэрмасаў у аднаразовыя пластыкавыя кубачкі. Таццяна Яцухна расказала: пагрэцца ў палатцы могуць людзі ўсіх сацыяльных слаёў. Сёння, напрыклад, чаем частаваліся і навучэнцы політэхнічнага каледжа, які побач, і маладзечанцы без пэўнага месца жыхарства.

Абслугоўваюць ахвотных пагрэцца два салдаты і афіцэр. У 13 гадзін “прыём” заканчваецца, палатка скручваецца, і вайскоўцы адпраўляюцца абедаць.

– Яны ж таксама людзі, ім таксама холадна, – сказала Таццяна Яцухна.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце