weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
03.02.2012 21:38 ,

Кантрабандысты закапалі цыгарэты ў снег

Учора, 2 лютага, на ўчастку пагранічнага паста "Будзёнаўка" пагранічнікі знайшлі 20 карабоў (10 тысяч пачкаў) цыгарэт, схаваных кантрабандыстамі пад снегам.

Пра гэта «РГ» паведаміла прэс-служба смаргонскай пагранічнай групы.

Спачатку пагранічны нарад заўважыў сляды, як мяркуюць, двух-трох чалавек, якія зайшлі на тэрыторыю Беларусі на 5 метраў. Затым у 15 метрах ад мяжы ў лесе, пад дрэвам, знайшлі цыгарэты, замаскіраваныя снегам. І сляды людзей, якія вялі ўглыб лесу. Па факце парушэння мяжы праінфармавалі літоўскіх пагранічнікаў.

Кошт цыгарэт устанаўліваюць. Ідзе праверка.

Святлана ЦІШКО.

Фота забяспечана прэс-службай смаргонскай пагранічнай групы.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце