weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
15.02.2012 11:45 ,

Жыхара Гродзенскай вобласці затрымалі падчас перадачы хабару

Супрацоўнікі смаргонскай пагранічнай групы 13 лютага ў Смаргоні ў момант перадачы хабару пагранічніку затрымалі з доказамі злачынства 26-гадовага жыхара Гродзенскай вобласці.

Паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, мужчына хацеў наладзіць канал незаконнай перапраўкі ў Літву буйных партый цыгарэт – ад 25000 пачкаў. Ён разлічваў, што хабар у памеры каля 2000 долараў ЗША пазбавіць яго магчымых праблем на мяжы.

Затрыманы знаходзіцца ў інспекцыі часовага ўтрымання. Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле “Даванне хабару”. Матэрыялы будуць перарадзеныя ў следчы камітэт.

Святлана ЦІШКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце