weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
16.02.2012 11:59 ,

Затрымалі двух парушальнікаў мяжы

Учора, 15 лютага, у 350 метрах ад дзяржаўнай мяжы ў раёне Каменнага Логу пагранічны нарад з прымяненнем прыбора "Крышталь" і з дапамогай сабакі затрымаў двух грамадзян Расіі чачэнскай нацыянальнасці.

Пра гэта «РГ» паведаміў памочнік начальніка смаргонскай пагранічнай групы Аляксандр Колабаў.

Па словах затрыманых, з Масквы да Мінска яны дабраліся на самалёце, а з Мінска – на аўтобусе да Каменнага Логу. Дзяржаўную мяжу спрабавалі парушыць ў пошуках лепшых умоў жыцця ў краінах Еўрасаюза.

Пагранічнікі праверылі ўзровень радыяцыі ў месцы затрымання і саміх затрыманых мужчын. Паказанні прыбора былі ў межах дапушчальных нормаў – 0,11 мк Зв/г.

Мужчын аформілі як парушальнікаў дзяржаўнай мяжы. Іх даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання смаргонскай пагранічнай групы для далейшага разбіральніцтва.

Прэс-служба Смаргонскай пагранічнай групы.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце