weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
22.02.2012 13:49 ,

Пайшоў з вудай па святло

Фота: Александр.

Пры дапамозе рыбацкай вуды жыхар вёскі Пераможац краў энэргію з паветранай лініі электраперадач.

Антон Крупскі закінуў провад на фазу паветранай лініі, а “нуль” узяў з арматуры апоры, якая папярэдне была пашкоджаная.

З гэтым ён і быў затрыманы 14 лютага рэйдавай брыгадай Энэрганагляду на месцы крадзяжу. Падлічаны ўрон, нанесены энэргетыкам. Ён склаў 803 тысячы 750 рублёў.

На парушальніка складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 20.3 Кодэкса аб адміністрацыйны правапарушэннях “Парушэнне правілаў аховы электрычных сетак”. За такое дзеянні парушальнік можа быць пакараны папярэджаннем ці штрафам. Калі будзе прызнана, што былі пашкоджаныя электрычныя сеткі, то штраф можа дасягнуць да 50 базавых велічынь (сёння – 1 млн. 750 тыс. рублёў).

За мінулы год па Вілейскаму раёну супрацоўнікамі філіялаў РУП ”Мінскэнерга” праведзена 97 рэйдаў, выяўлены 131 выпадак раскрадання электраэнергіі, урон склаў больш 955 мільёнаў рублёў.

Ігар МІСЮЛЬ, дзяржінспектар “Энэрганагляду”.

Фота Уладзіміра Квяткевіча.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце