weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
05.03.2012 09:56 ,

Загінулы пасажыр маршруту №11 уцякаў ад кантралёраў?

Фота: Александр.

Па папярэдніх выніках расследавання траўмавання і смерці 55-гадовага пасажыра аўтобуса маршруту №11, які 16 лютага на хаду выскачыў з аўтобуса, у момант здарэння білеты ў пасажыраў правяралі кандуктары-кантралёры.

Пра гэта ў інтэрв’ю “РГ” паведаміў старшы следчы раённага аддзела следчага камітэта Дзяніс Ляшчынскі. Ён расказаў, што па асноўнай версіі следства, мужчына не меў пры сабе праязных дакументаў, таму на хаду рукамі адчыніў заднія дзверы аўтобуса-гармоніка і выскачыў з яго.

Па словах Дзяніса Ляшчынскага, траўмаваны пасажыр пра тое, што такім чынам уцякаў ад кантралёраў, пасля здарэння сам расказваў інспектару дарожна-паставой службы, які праводзіў праверку.

Нагадаем: здарэнне адбылося 16 лютага ў 5 гадзін 50 хвілін недалёка ад прыпынку “Музвучылішча”. Аўтобус маршруту №11 вёз пасажыраў у бок Здземелева.

Мужчына, які на хаду выскачыў з задніх дзвярэй, атрымаў пералом касцей чэрапа і цяжкую закрытую чэрапна-мазгавую траўму. 20 лютага ён памёр у бальніцы.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце