weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
16.03.2012 20:45 ,

Перфоманс. Новая лекцыя праекта "Арт-Вілейка"

Пятая лекцыя праекта "Aрт - Вілейка" пройдзе ў суботу, 24 сакавіка. Выставачная зала Вілейскага краязнаўчага музея чакае слухачоў і аматараў  філасофскага мастацтва ў 14.30.

Тэму “Сучасны беларускі перфоманс” прапануюць вядомы мастак, якога ў Беларусі называюць бацькам перфоманса, загадчык кафедры гуманітарных навук  БНТУ Міхаіл Гулін, а таксама мастачка, аўтар вядомага праекта “Анатаміраванне жанчыны”, выкладчыца БДПУ імя Максіма Танка Антаніна Слабодчыкава.

Навуковы супрацоўнік музея Кацярына Сушко расказала, як будзе праходзіць лекцыя. Госці раскажуць, што такое перфоманс, распавядуць пра яго тэарэтычную аснову, растлумачаць, як самі гэта разумеюць, бо ў кожнага аўтара − сваё разуменне. Перфоманс, трэба разумець, − гэта і жаночая практыка, цялесная практыка, узаемадзеянне з прасторай. Раскажуць аб еўрапейскім кантэксце перфомансу,  пра беларусаў, якія жывуць у Германіі ў Дюсельдорфе, і прадстаўляюць там беларускую традыцыю гэтай мастацкай культуры.  Падрабязна раскажуць пра беларускую практыку. У кантэксце будзе прадстаўлена  творчасць саміх мастакоў. Міхаіла ў асобнасці, Антаніны ў асобнасці, а таксама іх сумесныя праекты.

Даведка “РГ”. Перфоманс (англ. performance − выкананне, прадстаўленне, выступленне) − форма сучаснага мастацтва. Твор складаюць дзеянні мастака або групы ў пэўным месцы і ў пэўны час. Да яго можна аднесці любую сітуацыю, якая ўключае 4 базавых элемента: час, месца, цела мастака і стаўленне мастака і гледача.

Вольга ДЭКСНІС.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце