weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
20.03.2012 20:28 ,

Каля 600 фур скапілася ў чарзе на выездзе ў Літву на мытны пасту “Каменны Лог”. Адна з прычын – падаражанне аўтамабільнага паліва ў Польшчы

Колькасць грузавых аўтамабіляў, вадзіцелі якіх чакаюць сваёй чаргі выехаць ў Літву на мытным пасту “Каменны Лог” Ашмянскай мытні, сёння, 20 сакавіка, каля 19 гадзін вечара складала каля 600 машын

А ўчора-пазаўчора, па словах намесніка начальніка Ашмянскай мытні Сяргея Самушчава, у “Каменным Лагу” стаяла яшчэ больш – каля 800 фур.

У інтэрв’ю нашаму выданню Сяргей Самушчаў назваў некалькі прычын такога скаплення грузавікоў на тэрыторыі мытных пунктаў пропуску нашага рэгіёну.

Першая – закрыццё латвійскага пункта пропуску “Грыгароўшчына” на рэканструкцыю. Пункт з латвійскага боку закрыўся 15 сакавіка. Ён прапускаў каля 300 машын за суткі. Цяпер яны ідуць на мытныя пункты нашага рэгіёну.

Другая прычына – падаражанне паліва ў Польшчы. Фуры з мяжы з Польшчай едуць перасякаць граніцу ў пункты пропуску нашага рэгіёну, бо ў Літве, у адрозненне ад Польшчы, няма абмежаванняў колькасці ўвезенага з Беларусі аўтамабільнага паліва.

Польскія ўлады, па словах Сяргея Самушчава, дазваляюць увозіць з тэрыторыі нашай краіны не больш за 800 літраў паліва ў машынах-рэфрыжэратарах. Літоўцы не абмяжоўваюць колькасць паліва, якое ўвозіцца, таму, натуральна, вадзіцелям грузавікоў выгадна ехаць праз літоўскую мяжу: больш можна вывезці таннейшага беларускага паліва.

Сяргей Самушчаў адзначыў таксама на мяжы нашага рэгіёну павелічэнне колькасці грузавікоў, якія едуць з Малдовы і Украіны.

Суразмоўца “РГ” прагназуе змяншэнне чаргі на мяжы ў Ашмянскім і Астравецкім раёнах ужо ў бліжэйшыя дні. Паводле яго слоў, беларускія мытнікі аператыўна і спраўна выконваюць усе свае абавязкі па арганізацыі мытнага афармлення.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце