weather 3° Маладзечна
weather 3° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 3° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather 3° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
26.03.2012 12:13 ,

У Мядзеле “Опель” збіў жанчыну. Пацярпелая памерла ў бальніцы

Фота: Александр.

На вуліцы Заазёрная ў нядзелю, 25 сакавіка, аўтамабіль “Опель Зафіра” збіў 33-гадовую жанчыну. Ад атрыманых траўмаў пацярпелая памерла ў бальніцы.

Паводле паведамлення прэс-службы міліцыі Мінскай вобласці, здарэнне адбылося каля 17 гадзін 45 хвілін. За рулём “Опеля” была 38-гадовая жыхарка Мядзела. Жанчына не справілася з кіраваннем, з’ехала на правую абочыну і збіла пешаходку. Пацярпелую адвезлі ў бальніцу, дзе ў 18 гадзін 30 хвілін яна памерла.

Па словах пракурора Мядзельскага раёна Анатоля Івашкевіча, кіроўца іншамаркі была нецвярозая. Яна змешчаная ў ізалятар часовага ўтрымання. Райаддзел следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па другой частцы 317 артыкула – “Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека”.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце