weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4197
1 долар 2.0988
100 рас.руб. 3.2132
29.03.2012 14:23 ,

1 красавіка будзе завіруха і мінусавая тэмпература, і гэта не жарт

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 30 сакавіка, у Беларусі будзе пераважаць пахмурнае надвор'е, піша "Наша Ніва" са спасылкай на БелаПАН.

Часам ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, ноччу і раніцай месцамі парывы 15—20 м/с. Тэмпература паветра: ноччу

мінус 2 — плюс 3°С, днём ад плюс 3°С па паўночным усходзе да плюс 9°С на паўднёвым захадзе краіны.

У Мінску ў пятніцу таксама будзе пераважаць пахмурнае надвор’е. Часам ападкі (дождж, мокры снег). Раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 2°С,

днём 5—7°С вышэй за нуль.

31 сакавіка сіноптыкі прагназуюць пахмурнае надвор’е. Часам ападкі, галоўным чынам мокры снег. Днём месцамі моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 5—10 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 4 — плюс 3°С, днём 0 — плюс 7°С.

1 красавіка чакаецца пахмурнае надвор’е. Часам снег, месцамі мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны 5—10 м/с, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра: ноччу 0 — мінус 7°С, днём мінус 3 — плюс 4°С.

«Наша ніва».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце