weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
02.04.2012 13:43 , AЎТАР(Ы): Сяргей ЗЯНЬКО

Дырэктарам ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Маладзечанскага раёна прызначаная Людміла Пабыванец

Фота: Александр.

На планёрцы ў райвыканкаме сёння, 2 красавіка, кіраўнік Маладзечанскага раёна Фёдар Дамаценка паведаміў пра новыя прызначэнні на пасады службовых асоб.

Пра гэта паведаміў “РГ” кіраўнік спраў райвыканкама Валяр’ян Кавалевіч.

Паводле яго слоў, дырэктарам Маладзечанскага раённага ўнітарнага прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва сельбуд” (УКБ) прызначаная былы начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Людміла Пабыванец.

Цяпер ужо былы дырэктар УКБ Анатоль Пракапенка заняў пасаду дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Маладзечнапраект”. Пасада начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі пакуль вакантная. Абавязкі кіраўніка аддзела часова выконвае Святлана Апановіч.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце