weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
02.04.2012 09:13 ,

П'яны вадзіцель “Вольва” тараніў “Мерседэс”. Кіроўца “Мерседэса”, 32-гадовая мінчанка, загінула

На 101 кіламетры аўтадарогі Мінск – Ашмяны – Граніца Літвы ноччу 1 красавіка аўтамабіль “Вольва ХС90” выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем “Мерседэс-Бенц С220”. 32-гадовая кіроўца “Мерседэса” загінула на месцы аварыі.

Здарэнне адбылося ў 3 гадзіны 30 хвілін, паведамляе прэс-служба дзяржаўтаінспекцыі Гродзенскай вобласці. Паводле гэтага паведамлення, вадзіцель “Мерседэса”, жыхарка Мінска, на граніцы сустрэла сваіх знаёмых па іх просьбе.

Па дарозе дамоў на абсалютна роўным участку дарогі на паласу “Мерседэса” нечакана выскачыла “Вольва”, якая ехала насустрач. Пры лабавым сутыкненні ўдар быў такой моцы, што ад машыны мінчанкі мала што засталося. Кіроўца “Мерседэса” загінула, двум яе пасажырам аказалі медыцынскую дапамогу.

Каб дастаць загінуўшую з машыны, спатрэбілася дапамога выратавальнікаў.

За рулём “Вольва” быў 54-гадовы мінчанін. У аварыі ён не атрымаў ніводнай драпіны. Па інфармацыі ДАІ Гродзенскай вобласці, стан мужчыны можна назваць “алкагольнай комай”. Двойчы яго прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

Апошні раз у 2011 годзе вадзіцеля “Вольва” прыгаварылі да шасці месяцаў арышту з прымусовым лячэннем ад алкагалізму і пазбаўлення правоў кіравання транспартнымі сродкамі да 2016 года.

Паводзіны мужчыны на месцы здарэння выклікалі шок у відавочцаў. Ён закрыўся ў сваёй машыне, уключыў аўтамагнітолу, весяліўся і паказваў непрыстойныя жэсты.

Начальнік аддзела дзяржаўтаінспекцыі Смаргонскага райаддзела міліцыі Генадзь Апанасовіч у інтэрв’ю нашаму выданню расказаў: калі вадзіцеля “Вольва” выцягнулі з машыны, атрымаць ад яго нейкія тлумачэнні было немагчыма, настолькі ён быў п’яны.

– Проста не было з кім гаварыць, – кажа Генадзь Апанасовіч. – Ехаў ён з Мінска. Дзіўна, але ў такім стане праехаў Мінскую вобласць і ў Гродзенскай, каля Крэва, здзейсніў аварыю. Гэты ўчастак дарогі, нягледзячы на тое, што роўны, нейкі нешчаслівы ў нас. Летась у лютым на тым жа месцы таксама адбылося лабавое сутыкненне.   

Па факце аварыі райаддзел следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справа па другой частцы 317 артыкула – “Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека”. Максімальнае пакаранне за такое злачынства – пяць гадоў зняволення.

Вінаваты ў трагедыі змешчаны ў смаргонскі ізалятар часовага ўтрымання і ўжо арыштаваны. Па словах Генадзя Апанасовіча, яго наўрад ці выпусцяць з камеры да суда.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота gaigrodno.by.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце