weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
09.04.2012 11:55 ,

Як трэба караць людзей, якія п’янымі садзяцца за руль?

Сваё меркаванне выказвалі маладзечанцы. Падзяліцеся сваім меркаваннем і вы.

Міхаіл Макрэнка, навучэнец:

̶  Трэба іх назаўсёды пазбаўляць правоў кіравання, я так лічу. А яшчэ можна ў турму садзіць, каб іншыя ведалі, што так рабіць нельга. Мае знаёмыя не садзяцца нецвярозымі за руль, яны б нават не дадумаліся да гэтага.

Анатоль Паўлаў, пенсіянер:

̶  Я лічу, што караць такіх вадзіцеляў трэба вельмі строга. Трэба прымаць  цвёрдыя меры і штрафаваць на вялікую суму. Па тэлебачанні бачыў, што за апошні час вельмі многа здарылася аварый. Думаю, гэта звязана і з нецвярозымі вадзіцелямі.

Вольга Аўсянік, прадавец:

̶  Караць іх трэба, правоў пазбаўляць. Памеры штрафаў недастатковыя, каб навучыць вадзіцеля не садзіцца нецвярозым за руль. І штрафы гэтыя аплачваць часта дапамагаюць родныя парушальніка, грошы бяруць з сямейнага бюджэту.

Яна Лебядзевіч, студэнтка:

̶  Пазбаўленне правоў – недастатковая мера пакарання, калі парушэнне правілаў дарожнага руху п’яным вадзіцелем можа прывесці да смерці чалавека. Я лічу, што трэба такіх людзей пазбаўляць свабоды, даваць вялікія штрафы.

Віктар Таўгень, машыніст цеплавоза:

̶  Я лічу, што караць іх трэба больш жорстка, чым гэта робіцца цяпер. Бо п’яны за рулём – злачынца. Мяне на працы кожны раз перад зменай правяраюць, у нас з гэтым строга. Ды і сам я нават не ўяўляю, як можна п’яным сесці за руль?!

Людміла Каспяровіч, гардэробшчыца:

̶  У такіх вадзіцеляў я б забірала правы назаўсёды, бо гэтыя людзі  ̶  пагроза пешаходам. Чалавек, які можа дазволіць сабе п’яным сесці за руль, не мае права кіраваць машынай увогуле. Аварый з-за нецвярозых вадзіцеляў вельмі многа.

Вікторыя Гурына, студэнтка:

̶  Калі павялічыць памеры штрафаў, вадзіцелі можа задумаліся б, ці варта ездзіць п’янымі. Не так шмат сёння ў людзей грошай. А яшчэ такіх вадзіцеляў трэба пазбаўляць правоў кіравання на вялікі тэрмін. Не менш, чым на пяць гадоў. А то і больш.

Гутарыла Вольга ДЭКСНІС.

Пра гэта яшчэ:

2.04.2012.П’яны вадзіцель “Вольва” тараніў “Мерседэс”. Кіроўца “Мерседэса”, 32-гадовая мінчанка, загінула

19.12.2011.Напіўся і ўгнаў машыну

15.12.2011.За аварыю вадзіцеля прыцягнуць да крымінальнай адказнасці

21.03.2011.700 тысяч рублёў штрафу паказалася мала

3.08.2010.П’яны шафёр у рэанімацыі

7.04.2010.Пілі, збівалі, кралі…

16.03.2010.“Фольксваген” расстралялі з аўтамата

8.01.2010.П’яны вадзіцель уцякаў ад міліцыі

16.12.2009.П’яны пешаход трапіў пад “Фольксваген”

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце