weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3347
1 долар 2.0533
100 рас.руб. 3.0709
16.04.2012 17:17 ,

Жахлівая смерць ля Лазаўца. Міліцыя шукае відавочцаў (+фота)

Фота: Александр.

Міліцыя расследуе смерць пенсіянеркі 1948 года нараджэння Юзэфы Арыкі, якую 15 красавіка знайшлі мёртвай недалёка ад гарадскіх маладзечанскіх могілак, што каля вёскі Лазавец. У жанчыны быў праламаны чэрап.

Як паведаміла “РГ” оперупаўнаважаны вышуку Маладзечанскага райаддзела міліцыі Ларыса Кацялоўская, пенсіянерка 13 красавіка прыязджала на могілкі, дзе прыбірала магілу свайго мужа.

Міліцыя шукае магчымых сведкаў, якія маглі бачыць пажылую жанчыну на могілках.

Юзэфа Міхайлаўна Арыка. Нарадзілася ў Маладзечне. Жыла на вуліцы Будаўнікоў, дом 1, кватэра 49. Была апранутая ў бардовую прашытую куртку з капюшонам, чырвоную хустку, цёмныя штаны.

Загінуўшую анатаміравала медыцынскі судовы эксперт Ірэна Сяліцкая. У інтэрв’ю нашаму выданню эксперт расказала: смерць наступіла ад адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы, якая суправаджаецца адкрытымі асколачнымі пераломамі чэрапа.

Па словах Ірэны Сяліцкай, смерць не магла наступіць у выніку дарожна-транспартнага здарэння. Траўмы галавы былі атрыманыя ад удару цяжкім тупым прадметам.

Усіх, хто 13 красавіка быў на могілках каля Лазаўца, міліцыя пераканаўча просіць паведаміць пра гэта па тэлефонах у Маладзечне: 8 (0176) 77-16-56, 8 (0176) 74-96-83, 8 (0176) 77-03-12, па мабільных тэлефонах 8 (029) 761-75-25, 8 (029) 614-90-17 альбо па тэлефоне 102 у бліжэйшы аддзел міліцыі.

Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Сяргей ЗЯНЬКО.      

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце