weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4235
1 долар 2.1213
100 рас.руб. 3.204
17.04.2012 16:21 ,

Выйшла першая кніга віляйчаніна краязнаўцы і журналіста Сяргея Макарэвіча

Image 10350.

Толькі што пабачыла свет першая кніга віляйчаніна краязнаўцы і журналіста Сяргея Макарэвіча “Край мой верасовы”. Кніга складзеная з краязнаўчых эсэ аўтара і пісьмаў знакамітых людзей, лёс якіх звязаны з Вілейшчынай.

Героі кнігі – краязнаўца Анатоль Рогач, паэты Уладзімір Дубовік і Іван Лашутка, Ганна Новік і Максім Танк, дачка прэзідэнта Беларускай Народнай Рэспублікі Рагнеда Аляхновіч і яшчэ з добрых два дзесяткі людзей, зямляцтвам з якімі мы можам ганарыцца.

“Яшчэ дзесяцікласнікам я завёў вялікі агульны сшытак, які паставіў сабе за мэту запоўніць краязнаўчымі матэрыяламі, – піша ва ўступе да сваёй кнігі Сяргей Макарэвіч. – … Марыў пра ўласную кнігу. І думалася, што як спішу гэты агульны сшытак – а пісаў я ў кожную клетку ўборыстым почыркам, – то выдам кнігу. Праца ішла марудна. Напісаў тэксты пра Івана Лашутку, а. Уладзіслава Чарняўскага, Васіля Рагулю, Эдуарда Корзуна… А пасля і закінуў той сшытак, але не краязнаўства”.

“Край мой верасовы”, як прызнаецца Сяргей Макарэвіч, гэта рыса пад пэўнымі дасягненнямі, знаходкамі, расчараваннямі. Назва кнігі ўзятая з аднайменнага верша віляйчаніна паэта Івана Лашуткі. Верша, які стаў папулярнай песняй і неафіцыйным лірычным гімнам Вілейшчыны і ўсяго нашага краю.

Аляксандр МАНЦЭВІЧ.  

Даведка “РГ”. Сяргей Макарэвіч. Нарадзіўся ў 1987 годзе ў Вілейцы. Выпускнік СШ №3. Скончыў дзённае аддзяленне Інстытута журналістыкі БДУ. Спецыяльнасць – друкаваныя СМІ. Працуе ў рэдакцыі газеты “Наша Ніва”. Жанаты.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце