weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 13° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 13° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
02.05.2012 11:41 ,

Вясна ў вёсцы Запруддзе. Фотазамалёўка

Фота: Александр.

Некалькі момантаў з жыцця вёскі Запруддзе на Валожыншчыне. Вёска, якая амаль знікла, але паступова стала засяляцца дачнікамі-гараджанамі з Маладзечна, Мінска.

Калі спытаешся, даехаўшы да Гародзек, як патрапіць у Запруддзе, то спачатку пачуеш:

– А вам у якое? Малое? Вялікае?

На пацісканне плячыма дзядзька махне рукой:

­– Але гэта ўсё адно. Налева паварочвайце.

Аўталаўка прыехала! Гэта амаль усе сталыя жыхары Запруддзя. Наязджалыя гараджане прывязуць з сабой і харчы, і да харчоў. А для тых, хто правёў у Запруддзі ўсё сваё жыццё – аўталаўка не проста крама, будынак якой, дарэчы, мяркуючы па надпісе на ёй, выстаўлены на продаж. Гэта месца сустрэч, галоўны сродак камунікацыі і адзін з найважнейшых атрыбутаў не самага буйнога беларускага паселішча.

Паштовая скрыня.

Былая вясковая крама.

Бацькі гэтых дзетак пераехалі ў Запруддзе з горада. Ці стануць яны працягам гісторыі гэтай вёскі?

Бусел – вястун новага жыцця.

Фота Аўгіні Манцэвіч, Аляксандра Манцэвіча.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце