weather -4° Маладзечна
weather -4° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather -4° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -4° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4469
1 долар 2.1506
100 рас.руб. 3.2401
14.05.2012 15:31 ,

Дзве смерці ў Радашкавічах ад выстралаў з паляўнічага ружжа

Фота: Александр.

У кватэры жылога дома па вуліцы Пралетарскай у Радашкавічах ноччу 13 мая загінулі гаспадар кватэры і яго сужытніца. Прычына смерці – агнястрэльныя раненні з паляўнічай стрэльбы.

Па папярэдніх дадзеных, мужчына спачатку застрэліў сужытніцу, потым застрэліўся сам.

Следчы райаддзела следчага камітэта Маладзечанскага раёна Арцём Кавалевіч расказаў у інтэрв’ю “РГ”: пра тое, што ў кватэры чуваць выстралы, паведаміў у міліцыю сусед. На месца выехалі супрацоўнікі спецпадраздзялення міліцыі “Алмаз”. Дзверы ў кватэру былі замкнёныя, таму трапіць у яе міліцыянеры змаглі толькі праз балкон.

У кватэры знайшлі целы загінуўшых: гаспадара і яго сужытніцу. Па словах Арцёма Кавалевіча, абодвум – каля 50 гадоў.

Медыцынскі судовы эксперт Ірэна Сяліцкая ў інтэрв’ю нашаму выданню паведаміла: у жанчыны – агнястрэльнае раненне грудной клеткі, у мужчыны – галавы. Можна меркаваць, што мужчына з паляўнічай стрэльбы спачатку выстраліў у грудзі сваёй сужытніцы, потым – сабе ў падбародак.

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце здарэння.

Сяргей ЗЯНЬКО.      

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце