weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
17.05.2012 10:48 ,

“Ды-джэінг – не проста захапленне, а праца на ўсё жыццё…”

Фота: Александр.

STAP DJ'S PROJECT – творчы праект двух маладзечанскіх ды-джэяў Аляксея Станулевіча і Арцёма Зыля. Яны імкнуцца  зламаць стэрэатыпы, адкрыць нешта новае.

Заручыўшыся немалой доляй прафесіяналізму, ALEK-ST (Аляксей Станулевіч) і ARTUOM PANDA (Арцём Зыль) умеюць здзівіць і падняць настрой.

Іх выступленні – гэта заўсёды ўсплёск эмоцый, нястрымны драйв і запал. Яны манеўруюць паміж стылямі Progressive House, Progressive Trance, Electro Progressive, House, Dutch House, Minimal Techno і Tech House. Але самае важнае – адчуць жаданне кожнага ў асобнасці і не страціць тонкую нітку, якая злучае танцавальную пляцоўку і самога ды-джэя!

У назвы праекта ёсць свая гісторыя. STAP – гэта скарачэнне ад псеўданімаў: ALEK-ST і Artuom Panda. ST – першыя  дзве літары прозвішча Аляксея Станулевіча, а Арцём проста вельмі любіць медзведзянятаў пандаў, гэта яго захапленне яшчэ з дзяцінства.

– Мы сябруем з 11 гадоў, – з усмешкай распавядаюць хлопцы. – І раней мы ўсё рабілі разам, нават бальнымі танцамі займаліся. Адначасова і музыкай захапіліся. Стварылі сольныя праекты. І вось у адзін цудоўны дзень вырашылі сумясціць намаганні. Працуем зладжана: без усялякіх размоў ведаем, чым кожны будзе займацца. Мы пракладваем сабе дарогу і ўпэўненыя, што ўсё атрымаецца. Проста нам цікава гэта рабіць. Для нас ды-джэінг – не проста захапленне, а праца на ўсё жыццё.

Хлопцы самі пішуць музыку, але і творчасць замежных калег увагай не абдзяляюць. У асноўным робяць рэміксы на кампазіцыі, якія падабаюцца. Уласнай студыі ў іх пакуль няма. Таму збіраюцца разам у каго-небудзь дома і пачынаюць працаваць.

– Хлопцы, а памятаеце першы трэк праекта? – цікаўлюся ў ды-джэяў.

– Так, у нас быў радыёэфір на Мінскім online-радыё “Music Energy”. Гэта першы раз, калі мы разам паказалі сваю музыку вялікай аўдыторыі. Акрамя таго, выпадкова патрапілі на радыё Германіі. Сябар Лёшы там працуе, прапанаваў зайсці. Не ведаю, праўда, хто нас там чуў, але ўсё ж.

– Дзе яшчэ можна паслухаць плён вашай творчасці?

– Ёсць група ў сацыяльнай сетцы “вконтакте”, ёсць наш асабісты сайт. Але пакуль няма часу добра яго аформіць. А лепш за ўсё – прыходзьце да нас на выступленні. Нам вельмі патрэбна ваша падтрымка.

– Якія планы на будучыню?

– Займацца праектам. Хочам “вырвацца” за межы горада, дасягнуць вышыні. Пакуль няма жадання быць рэзідэнтамі аднаго клуба. Ужо былі “на гастролях” у Мінску, Мазыры і спыняцца не збіраемся. Яшчэ хацелася б прыняць удзел у конкурсах ды-джэінгу. Адзін з іх будзе ў снежні, мы ўжо падумваем аб падрыхтоўцы.

У хлопцаў ёсць агульны кумір – Dj Бабіна, Зміцер Алмазаў. Гэта просты хлопец, які дасягнуў поспеху сваёй працай. Ім вельмі падабаецца не толькі яго творчасць, але і стаўленне да людзей. Слава на яго ніяк не паўплывала. Дзмітрый здымае відэа аб сваіх гастролях, жыцці. Без усякага абсталявання, проста для прыхільнікаў.

– Галоўнае – не кідаць гэтую справу, – кажа напрыканцы Аляксей.

– Галоўнае – не баяцца пачаць гэтую справу, – раіць Арцём.

Ганна МАЖУЦЬ, навучэнка клуба юных журналістаў “Маладзік”.

Фота забяспечана героямі матэрыяла.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце