weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
17.05.2012 11:17 ,

Знікла навучэнка Вілейскага прафесійна-тэхнічнага каледжа

Фота: Александр.

Маладзечанская міліцыя адшуквае 17-гадовую Веру Аноп, якая ад 4 мая не наведвае заняткі ў Вілейскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы, дзе вучыцца. Месцазнаходжанне дзяўчыны цяпер невядомае.

Апошні раз Веру бачылі 7 мая ў Маладзечне, дзе жывуць яе бацькі і бабуля.

Вера Іванаўна Аноп. Нарадзілася 13 сакавіка 1995 года ў Маладзечне. Часова зарэгістраваная ў інтэрнаце каледжа па адрасе: Вілейка, вуліца 1 Мая, 80, пакой 411.

Оперупаўнаважаны Маладзечанскага райаддзела міліцыі Андрэй Кавалёнак расказаў у інтэрв’ю «РГ»: пра знікненне дзяўчыны ў міліцыю паведамілі выкладчыкі каледжа.

Яны расказалі: у пятніцу, 4 мая, бабуля зніклай напісала заяву ў навучальную ўстанову, каб яе ўнучку адпусцілі з заняткаў з’ездзіць на выхадныя ў Маладзечна. Заяву задаволілі, і ад таго часу ў каледж дзяўчына не вярнулася.

Па словах Андрэя Кавалёнка, у Маладзечна яна прыязджала на выхадныя, а ў панядзелак, 7 мая, сказала бацькам, што едзе на заняткі ў Вілейку. Больш яе не бачылі ні дома, ні ў каледжы.

Андрэй Кавалёнак расказаў таксама: па звестках праваахоўных органаў, Вера схільная да бадзяжніцтва, раней некалькі разоў сыходзіла з дому. Магчыма, ужывае спіртныя напоі і курыць.

Вялікая просьба да ўсіх, хто ведае пра месцазнаходжанне Веры Аноп, паведаміць пра гэта ў Маладзечанскі райаддзел міліцыі па тэлефонах: 8 (0176) 74-96-83, 8 (0176) 77-03-12, 8 (0176) 77-16-56 альбо па тэлефоне 102 у бліжэйшы аддзел міліцыі.

Паводле арыенціроўкі Маладзечанскага РАУС.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце