weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
21.05.2012 14:30 ,

Паранены ў грудзі жыхар Забор’я З. сканаў да прыезду хуткай

Фота: Александр.

20 мая ў 16.25 у Вілейскі райаддзел унутраных спраў жыхарка Маладзечна паведаміла, што ў доме пенсіянера М. 1963 года нараджэння паранілі нажом беспрацоўнага жыхара Забор’я З.

Следча-аператыўная група ўстанавіла, што ў гэты дзень у 15.45 31-гадовая жыхарка Забор’я Г. У сварцы ударыла ў грудзі свайго сужытніка З. Гэта адбылося ў доме аднавяскоўца М.

Удзельнікі сваркі былі п’янымі.

Узбуджана крымінальная справа па арт. 147 ч.3 Крымінальнага Кодэкса РБ – наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула за сабой смерць пацярпелага. Крымінальны Кодэкс прадугледжвае за такое злачынства пазбаўленне волі на тэрмін ад пяці да 15 гадоў.

Пра гэта паведаміла аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Упраўлення унутраных спраў Мінаблвыканкама.

Аддзел інфармацыі.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце