weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 11° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 11° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
08.06.2012 23:54 ,

Фестываль "Адна зямля" пройдзе ў Вілейцы 23 чэрвеня

Фота: Александр.

Рэгіянальны фестываль конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні "Адна зямля" пройдзе сёлета у суботу 23 чэрвеня. Конкурс праводзіцца ў 14-ы раз.

Сёння ў райвыканкаме Вілейкі на пасяджэнні рабочай групы з удзелам намесніка старшыні выканкама Святланы Дзяругі былі вырашаліся арганізацыйныя пытанні.

Кожнай дэлегацыяй з суседніх раёнаў будзе апекавацца мясцовы куратар. Як і ў папярэднія гады ўдзел ў фестывалі-конкурсе, сузаснавальнікам якога з’яўляецца і «Рэгіянальная газета», прымуць маладыя выканаўцы з Маладзечанскага, Валожынскага, Вілейскага, Мядзельскага, Смаргонскага, Астравецкага і Ашмянскага раёнаў.

Конкурс пройдзе ў 4-х узроставых групах на сцэне, размешчанай на плошчы Леніна.

Старшыня журы — заслужаны дзеяч мастацтваў, народны артыст Беларусі кампазітар Эдуард Зарыцкі.

Летась конкурс прымаў Астравец. Гран-пры заваявала маладзечанка Анастасія Апанасенка.

Аддзел інфармацыі.

Астравец-2011: Гран-пры “Адной зямлі” – у маладзечанкі Анастасіі Апанасенкі (+фота пераможцаў і намінантаў)
Амяны-2010: Ашмяны прынялі «Адну зямлю»

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце