weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 11° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 11° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
23.06.2012 22:21 ,

Гран-пры "Адной зямлі" ўзяў маладзечанец Артур Міхайлаў, вучань Пятра Ялфімава (+відэа, дадаюцца фота)

Сёння адбыўся рэгіянальны фестываль-конкурс "Адна зямля".

Аб’явілі пераможцу)

“Цяпер на Славянскі базар, а потым адразу на Еўрабачанне. І там, і там я хачу перамагчы, і гэта не абмяркоўваецца”, − заяўляе пераможца.

На XIV фестывалі-конкурсе, які прайшоў у Вілейцы, заззяла новая зорка. Артур на “Адной зямлі” не першы раз. Як ён сам успамінае, “прыязджаў гадоў пяць таму, але нічога не заняў”. З таго самага часу Артур пачаў  бясконца рэпеціраваць. А настаўнік яго Пётр Ялфімаў усяляк дапамагаў яму рыхтавацца. І песні падказаў, і фанаграмы параіў. Займаліся яны па тры гадзіны ў дзень.

Мэты ў пераможца высокія, застаецца толькі верыць, што ў яго ўсё атрымаецца. Можа, тады Беларусь прывязе перамогу з Еўрабачання.

− Гэты бар’ер застаўся ззаду, а што наперадзе?

− Цяпер на Славянскі базар, а потым адразу на Еўрабачанне. І там, і там я хачу перамагчы, і гэта не абмяркоўваецца. Я думаю, што ў мяне атрымаецца.  Буду вельмі старацца і працаваць.

− Што адчуў, калі назвалі тваё прозвішча?

− Першае адчуванне − холад. Холад і шок. Неразуменне, што гэта на самой справе ты. Для мяне было сапраўднай нечаканасцю пачуць сваё імя. Але гэта дзіўнае і незвычайнае пачуццё!

Канкурэнтаў Артур лічыць годнымі. Ён нават і не разлічваў на Гран-пры. Таму, калі пачуў сваё імя, схапіўся за галаву ад нечаканасці. Па яго словах, “вялікі поспех, калі артыст перасягае самога сябе і на канцэрце спявае лепш, чым на рэпетыцыі. Таму я проста шчаслівы!”

Гран-пры было прысуджанае па праву, бо журы на конкурсе было сапраўды прафесійным. Старшынёй абралі Эдуарда Зарыцкага, народнага артыста Беларусі. Таксама тут прысутнічалі Дзмітрый Сушко, вядучы спецыяліст па музычным мастацтве Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, Леанід Шурман, канцэртмайстар Белдзяржфілармоніі, Таццяна Грыгаран, намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога цэнтра народнай творчасці, і вядучы спецыяліст гэтай установы Алег Комар.

У наступным годзе маладзечанцы будуць прымаць фестываль у сябе. Аляксандр Рамановіч, начальнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама, прыняў глобус “Адна зямля”, які азначае пераход конкурсу ў наступны горад.

Прыз глядацкіх сімпатый ад «Рэгіянальнай газеты» атрымала Алеся Сяргейчык з Валожына.

Апошняя рэпетыцыя.

Цягнуць нумары.

Фатографаў было шмат.

Сцяг фестывалю ўздымаюць начальнік аддзела культуры Вілейскага райвыканкама Сяргей Паўлоўскі і дырэктар раённага метадычнага Цэнтра народнай творчасці Ганна Уладыка.

Самая маленькая ўдзельніца фестывалю — 9-гадовая Марыя Жыхар з Мядзела.

Даніла Відміч, Маладзечна.

Image 11128

Image 11128

У маладзечанцаў была самая гарачая група падтрымкі.

 Аляксандра Корсак, Вілейка.

 

 Арына Кудраўцава, Валожын

Image 11132

Image 11132

 Валожынская група падтрымкі добра падрыхтаваная.

Image 11133

Image 11133

 Ірына Храмцова, Вілейка.

 Вядучыя за сцэнай.

Image 11135

Image 11135

 Вольга Касцюкевіч, Смаргонь

 Журы.

На выступленні «сарваўся» голас.

 

Вікторыя Ількевіч стала пераможцай «Адной зямлі» у 2008 годзе.

Відэа з фестывалю-конкурса «Адна зямля».

+ інтэрв’ю з пераможцам Артурам Міхайлавым.

Зоя ХРУЦКАЯ, Настасся РОЎДА.

Чакайце абнаўлення!

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце