weather 13° Маладзечна
weather 13° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 13° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 13° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3168
1 долар 2.0007
100 рас.руб. 3.1911
27.06.2012 08:52 ,

У Мохавічах Мядзельскага раёна жанчыну забілі з асаблівай жорсткасцю

Цела 49-гадовай жанчыны са шматлікімі колата-рэзанымі раненнямі галавы і шыі было знойдзенае ў яе доме ў вёсцы Мохавічы Старагабскага сельсавета вечарам 25 чэрвеня.

Загінуўшую знайшлі ў 20 гадзін 40 хвілін, паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці. Паводле гэтага паведамлення, па падазрэнні ў забойстве жанчыны затрыманы яе 51-гадовы сужытнік.

Мужчына змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Аддзел следчага камітэта Мядзельскага раёна ўзбудзіў крымінальную справу па шостым пункце другой часткі 139 артыкула Крымінальнага кодэксу – “Забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю”.

Сяргей ЗЯНЬКО.   

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце