weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4235
1 долар 2.1213
100 рас.руб. 3.204
28.06.2012 09:42 ,

Упершыню ў Маладзечне — водна-феерычнае шоу!

Яно пройдзе 30 чэрвеня а 23 гадзіне ў парку імя Перамогі ў межах Дня горада. Не прапусціце!

Пра гэта паведаміў інфармацыйны аддзел Палаца культуры.

Феерверк сам па сабе − гэта ўжо казка. Што ж гаварыць пра тое, калі іскры агню адлюстроўваюцца ў воднай роўнядзі і ствараюць ўражанне, быццам зараз вы бачыце не адзін, а цэлых два феерверкі.
Водна-феерычнае шоу − гэта, бадай, самы арыгінальны выгляд феерверку.

Як жа адбываецца водны феерверк?

Зарад, які выпускаюць са спецыяльнай устаноўкі, прызямляецца на ваду. Пасля гэтага ён выбухае фантанам, раскідваючы каляровыя іскры ў розныя бакі. У небе раскрываюцца мудрагелістыя фігуры, якія адлюстроўваюцца ў  чорнай воднай роўнядзі і робяць відовішча яшчэ больш сенсацыйным.
Фігуры змяняюць адна адну, і водны прастор напаўняецца тысячамі агнёў. Такое шоу з-за сваёй незвычайнасці часта праводзіцца на вялікіх шыкоўных мерапрыемствах.
Феерычнае шоу не дасць нікому адарваць ад яго вачэй. Напэўна, менавіта з-за такіх сюрпрызаў падзеі надоўга пакідаюць у памяці прысутных яркія ўспаміны.

Падрыхтавала Настасся РОЎДА.

Фота ўзята з сайта wcproduction.ru

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце