weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 12° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.45
1 долар 2.0788
100 рас.руб. 3.1389
04.07.2012 13:05 ,

Футбол, першая ліга. Смаргонь — Днепр (Магілёў) – 2:1

Валявую перамогу над магілёўскім “Дняпром” атрымаў футбольны клуб “Смаргонь” на сваім стадыёне ў 11 туры, які прайшоў 30 чэрвеня.

Адзначым, што перамогу смаргонцы вырвалі на чацвертай дабаўленай да асноўнага часу хвіліне. Гол на рахунку Ягора Сямёнава. Але спачатку мы прапусцілі на 12 хвіліне. Калі да канца сустрэчы заставалася менш за 20 хвілін, Ігар Герман аднавіў раўнавагу.

Маладзечанскія легіянеры “Смаргоні” выходзілі на замену. У першым тайме на 40 хвіліне – Сяргей Корсак. Ад пачатку другога тайма гуляў Міхаіл Макоўскі. Сяргей Космач з’явіўся на полі за тры хвіліны да заканчэння асноўнага часу сустрэчы.

Састаў “Смаргоні”:

Герасімовіч Аляксандр

Тарлікоўскі Аляксандр

Дукса Уладзіслаў (Макоўскі Міхаіл, выйшаў на замену на 46 хвіліне)

Панасюк Віталь

Шэпелеў Антон

Юрчанка Юры (Коцін Міхаіл, 34)

Скшынецкі Аляксандр (Корсак Сяргей, 40)

Шота Аляксандр

Каролік Дзяніс (Герман Ігар, 46)

Сямёнаў Ягор

Рындзюк Мікалай (Космач Сяргей, 87)

Галы

Нам: Мікалай Зянько, 12 хвіліна.

Мы: Ігар Герман, 71. Ягор Сямёнаў, 90+4.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце