weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
10.07.2012 10:52 ,

Жыхар вёскі Дубіна Баярская граміў прыбіральню на валожынскім вакзале

Раённы аддзел следчага камітэта 9 ліпеня ўзбудзіў крымінальную справу супраць 23-гадовага жыхара вёскі Дубіна Баярская Узбалацкага сельсавета. Маладога мужчыну абвінавацілі ў пашкоджанні прыбіральні на аўтавакзале ў Валожыне.

Справа ўзбуджаная па артыкуле “Хуліганства”, паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.

Паводле гэтага паведамлення, здарэнне адбылося 28 чэрвеня каля 13 гадзін 30 хвілін. У грамадскай прыбіральні на аўтавакзале ў Валожыне малады чалавек, які быў п’яны, пашкодзіў пяць панеляў ПВХ.

Па першай частцы 339 артыкула Крымінальнага кодэкса абвінавачанаму пагражаюць грамадскія работы альбо штраф, альбо выпраўленчыя работы на тэрмін да двух гадоў, альбо арышт на тэрмін да шасці месяцаў, ці зняволенне на тэрмін да трох гадоў.

Сяргей ЗЯНЬКО.     

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце