weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
13.07.2012 14:00 ,

Украінцы і беларусы ў Касуце ўшанавалі памяць Піліпа Орліка

Фота: Зоя Хруцкая.

У вёсцы Касута 12 ліпеня адсвяткавалі прастольнае свята царквы святых Пятра і Паўла. Касуту наведалі прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары, каб ушанаваць памяць яе ўраджэнца Піліпа Орліка.

Чаму менавіта ў гэты дзень людзі ўспаміналі пра Піліпа Орліка, казацкім гетмане, аўтары першай канстытуцыі Украіны? На гэта ёсць некалькі прычын.

У гэтым годзе быў праведзены конкурс на лепшае сачыненне, фота, малюнак сярод вучняў Вілейкі. Ён быў прысвечаны 340-годдзю з дня нараджэння Піліпа Орліка.

– І яшчэ нядаўна святкаваўся дзень канстытуцыі Украіны, – расказвае Леанід Лысакабылка, старшыня маладзечанскага культурна-асветніцкага таварыства “Краяны”.

У памяць аб казацкім гетмане прадстаўнікі дыяспары падрыхтавалі фотавыставу “Вілейская зямля – гістарычная радзіма Піліпа Орліка”. Была прадэманстраваная і выстава ўкраінскай вышыўкі лаўрэатаў рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Яе прывезлі з Мінска.

Але гэты дзень стаў адметным не толькі гэтым.

У вёсцы Касута ўжо больш за 100 гадоў адзначаецца прастольнае свята святых апосталаў Пятра і Паўла. Пятроў дзень – канец Пятроўскага паста і дзень кірмашоў.

У гэты час прынята хадзіць у госці, прымаць сваякоў. Таму ў Касуту да гэтага часу прыязджаюць жыхары навакольных вёсак, дач і гарадоў.
Фэст на гэты дзень пачаўся з ранішняга набажэнства, на якім з васьмі раніцы ўжо можна было прысутнічаць.

Ён працягваўся некалькі гадзін. У гэты час для наведнікаў Касуты працавалі гандлёвыя рады з прысмакамі і сувенірнымі вырабамі.

Скончылася служба хросным ходам. Амаль кожны чалавек прыняў у ім удзел. Сам жа дзень завяршыўся выступленнем жаночага вакальнага квартэта “Камертон”.

Жанчыны – лаўрэаты рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Яны прыехалі з горада Кобрына, каб акапэльна павіншаваць шматлікіх людзей.

Віншавальныя словы сказала і Галіна Калюжная, старшыня мінскага аб’яднання ўкраінцаў “Заповіт”. Таксама жанчына з’яўляецца кіраўніком грамадскай камісіі па ўвекавечанні памяці Піліпа Орліка.

Нягледзячы на невялікі дождж, гледачы сышлі задаволенымі. Святы дзень успамінаў атрымаўся.

Даведка “РГ”. Піліп Орлік. Нарадзіўся ў кастрычніку 1672 года. Выхоўвала яго маці, украінская праваслаўная шляхцянка. Хлопчык атрымаў добрую адукацыю. Незвычайна, але добра ведаў украінскую, польскую, царкоўнаславянскую, вугорскую, сербскую, лацінскую, італьянскую, нямецкую, шведскую, і, верагодна, турэцкую мовы. У 1699 годзе заняў пасаду ў Гетманскай канцылярыі. У 1706 годзе стаў генеральным пісарам. Быў пасвечаны ва ўсе справы Мазепы.

Пасля смерці Івана Мазепы  частка казакоў, якая пайшла з ім у выгнанне, засталася без кіраўніка. Узнікла неабходнасць абраць новага гетмана. Нарэшце 5 красавіка 1710 года адбылася казацкая рада. Гетманам быў абраны бліжэйшы паплечнік Мазепы генеральны пісар яго ўрада Піліп Орлік. Ніколі дагэтуль гетмана не выбіралі за мяжой. Піліп Орлік ўзначаліў першую магутную ўкраінскую палітычную эміграцыю ў Заходняй Еўропе.

На алтар служэння Радзіме мужчына паклаў самае дарагое.

Таццяна КАСЬЯН.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце