weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
26.07.2012 13:00 ,

Першы этап інвестпраекта аўстрыйскай кампаніі "Кронаспан" у Смаргоні завершыцца ў жніўні 2012 года

Фота: Александр.

Першы этап інвестпраекта аўстрыйскай кампаніі "Кронаспан" завершыцца ў жніўні 2012 года. Праект прадугледжвае стварэнне заводаў драўняных пліт у Смаргоні.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі, ужо поўнасцю завершана будаўніцтва падмурка і пастаўлена ўсё неабходнае абсталяванне для лініі выпуску драўнянастружачных пліт (1-ы этап праекта). Актыўна ідзе праца па майстраванні пляцовак, праездаў і іншых аб’ектаў інфраструктуры: водазабеспячэння, каналізацыі, электразабеспячэння.

Колькасць падрадных будаўнікоў на аб’екце дасягнула 500 чалавек.
Афіцыйна ў ЗТАА «Кронаспан» працаўладкавана ўжо 150 чалавек. Набор і навучанне персаналу працягваецца.

Па стане на 1 ліпеня 2012 года інвестарам укладзена 967,4 млрд. рублёў інвестыцый у асноўны капітал за кошт замежных крыніц.

Увод у эксплуатацыю першага завода запланаваны на жнівень 2012 года.

Па выніках наведвання 23 мая 2012 года новабудоўлі прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам Міністэрства эканомікі сумесна з Міністэрствам прамысловасці і іншымі зацікаўленымі ведамствамі распрацоўвае праект нарматыўнага прававога акта аб магчымасці выдзялення інвестару дадатковага зямельнага ўчастка плошчай 22 га з адначасовай рэканструкцыяй і пераносам часткі дзейнай вытворчасці РУП «Смаргонскі агрэгатны завод» (за кошт кампаніі «Кронаспан»).

Паралельна інвестар працягвае актыўныя пошукі зручнай пляцоўкі для будаўніцтва лагістычнага цэнтра для арганізацыі экспарту драўняна-плітачнай прадукцыі.

У цэлым, паводле ацэнак кампаніі «Кронаспан», у праекты ў Беларусі будзе інвеставана не менш як 500 млн. долараў ЗША.

Фота http://ust.by

Марына Носава, БелаПАН.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце