weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
02.08.2012 15:15 ,

Міс Астраўчанка: ”Я танцую бугі-вугі”

Конкурс “Міс Астраўчанка” прайшоў 29 ліпеня. Пераможца – Ксенія Шлыковіч. Чаго запатрабавала публіка конкурсу, якім бачыць яго пераможца і колькі грошай атрымалі самі ўдзельніцы.

Метадыст раённага цэнтра народнай творчасці і адначасова куратар праекта Святлана Сцефановіч вельмі ўзрушана расказвае пра конкурс:

– Ён прайшоў проста фантастычна! Публіка бурна рэагавала і патрабавала працягу! Дзяўчаты проста шыкоўна адпрацавалі дэфіле. Усё было вельмі ярка і на пазітыве. У нас быў конкурс “дыска” з надзвычай прыгожымі касцюмамі, у нас быў шыкоўны конкурс вячэрніх сукенак. І наогул, усё было на вышыні!

“Міс стыль” Вольга Сінюць атрымала ў падарунак 700 тысяч рублёў.

“Міс талент” Вікторыя Гарбачэўская – 900 тысяч.

Другая віцэ-міс Агнеса Мілейша – адзін мільён.

Першая віцэ-міс Марыя Еўтушэнка – 1,5 мільёна.

Ну а пераможца, 19-гадовая студэнтка БДЭУ Ксенія Шлыковіч, атрымала 2 мільёны 300 тысяч рублёў.

– Шчыра кажучы, перамога стала для мяне нечаканасцю, бо астатнія ўдзельніцы былі і годныя, і прыгожыя, – дзеліцца Ксенія. – Але самым хвалюючым момантам было аб’яўленне вынікаў. Я да апошняга баялася. Яшчэ больш перажывала мама. Самым запамінальным конкурсам стаў творчы, на якім я танцавала бугі-вугі з фільма “Стылягі”. Паставіць яго мне дапамог аднакласнік Саша Лябецкі. А найскладанейшым конкурсам стаў брэйн-рынг “Філасофія жыцця”. Нам трэба было адказаць на пытанне, дзякуючы чаму мы маглі б патрапіць у “Кнігу рэкордаў Гінеса”. Я адказала, што з-за таго, што вельмі хутка гавару. А наогул, галоўным быў удзел, а прызы ўжо так, прыемнае дапаўненне.

Настасся РОЎДА.
Фота забяспечана Ксеніяй ШЛЫКОВІЧ.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце