weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 9° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.45
1 долар 2.0788
100 рас.руб. 3.1389
03.08.2012 17:12 ,

ФК “Забудова-21 стагоддзе” не аформіў фінансавыя дакументы

Сітуацыю, якая склалася цяпер у маладзечанскім футболе, патлумачылі “Рэгіянальнай газеце” намеснік начальніка аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Анатоль Арловіч і начальнік аддзела ідэалогіі Таццяна Яцухна:

Апошнім часам балельшчыкаў і грамадскасць Маладзечна хвалюе стан спраў у футбольным клубе “Забудова-21 стагоддзе”.

Да 5 сакавіка 2012 года футбольнай камандзе “Забудова” вучэбна-трэніровачныя зборы выплачваліся за кошт бюджэтных сродкаў, выдзеленых аддзелу фізкультуры, спорту і турызму на спартыўна-масавыя мерапрыемствы.

Пасля рэгістрацыі футбольнага клуба “Забудова-21 стагоддзе” ў сакавіку 2012 года зацверджаныя запланаваныя расходы на ўтрыманне каманды, дзе сродкі прапарцыянальна дзяліліся на:

1. Раённы бюджэт.

2. Генеральны спонсар – “Упраўленчая кампанія холдынгу “Забудова”.

3. Іншыя крыніцы ФК “Забудова-21 стагоддзе” (спонсарская дапамога, дагаворы, рэклама, прадпрымальніцкая дзейнасць). З гэтых крыніц сродкі не паступалі.

На сённяшні дзень футбольны клуб “Забудова-21 стагоддзе” цалкам не аформіў фінансавыя дакументы. Гэта і ёсць прычына прыпынення аплаты вучэбна-трэніровачных збораў і харчавання футбалістаў на дзень гульні.

У Маладзечанскім райвыканкаме была праведзеная сустрэча намесніка старшыні па эканоміцы Наталлі Нікіценкі з усімі зацікаўленымі бакамі, акрамя дырэктара ФК “Забудова-21 стагоддзе” Пятра Кухальскага (прычына адсутнасці невядомая).

На гэтай нарадзе былі ўстаноўленыя тэрміны ліквідацыі недапрацовак па фінансавых дакументах ФК “Забудова-21 стагоддзе” і выканання прынятых на сябе абавязацельстваў па ўтрыманні каманды.

Прайшла таксама нарада ў намесніка старшыні па сацыяльных пытаннях Людмілы Канановіч па пытаннях перспектыўнага развіцця футбольнай каманды і яе інфармацыйнага забеспячэння.

Да ўвагі цікаўных: для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы ў раёне ёсць 116 стандартных спартыўных аб’ектаў. Гэта – тры стадыёны, адна лядовая арэна, 50 спартыўных залаў, 12 басейнаў для плавання і міні-басейнаў, конна-спартыўны і лёгкаатлетычны манежы, тры міні-футбольныя палі са штучным пакрыццём, 44 іншыя спартыўныя збудаванні.

Усяго ў Маладзечанскім раёне развіваюцца 40 відаў спорту, з іх 18 алімпійскіх. Працуюць шэсць ДЮСШ і ДЮКФП. А сацыяльны стандарт у галіне фізічнай культуры і спорту за паўгоддзе 2012 года выкананы на 106 працэнтаў, альбо 8,7 мільярда рублёў.

З мэтай далейшай папулярызацыі развіцця футбола ў Маладзечанскім раёне для рэканструкцыі стадыёна ў мястэчку Чысць з укладкай штучнага пакрыцця губернатар Мінскай вобласці Барыс Батура выдзеліў 2,5 мільярда рублёў.

Аддзел інфармацыі.

Больш поўны афіцыйны пункт погляду на гэту праблему дадзены тут: http://www.molodechno.minsk-region.by/ru/actual/iz-ofitsialnyx-istochnikov_i_7169.html

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце