weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
07.08.2012 15:37 ,

Падпісана пагадненне аб фінансаванні праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі, скіраванага на падтрымку рэгіянальнага развіцця ў Беларусі

Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў 4 жніўня на падставе норм пастановы Савета міністраў ад 31 ліпеня 2012 года № 717 падпісаў пагадненне аб фінансаванні праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі, скіраванага на падтрымку рэгіянальнага развіцця. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінэканомікі.

Унёсак Еўрапейскага саюза ў фінансавенне гэтага праекта складае 13 млн. 70 тыс. еўра пры суфінансаванні з боку Праграмы развіцця ААН у памеры 400 тыс. еўра.

Падпісанне гэтага дакумента з’яўляецца вынікам планамернай сумеснай працы Міністэрства эканомікі з зацікаўленымі па прыцягненні сродкаў на рэгіянальнае развіццё, зазначылі ў ведамстве. Новы праект з’яўляецца лагічным працягам сумеснага праекта ЕС і Праграмы развіцця ААН «Тэрытарыяльна-арыентаванае развіццё рэгіёнаў, што пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС», рэалізаванага ў 2008—2009 гадах на тэрыторыі чатырох раёнаў Гомельскай вобласці. Плануецца, што праект падтрымкі рэгіянальнага развіцця дазволіць умацаваць патэнцыял і закладзе аснову для стымулявання ініцыятывы на месцах, мяркуюць у Мінэканомікі.

Мэтамі праекта з’яўляюцца: развіццё кампетэнцыі беларускіх нацыянальных органаў улады ў сферы кіравання рэгіянальным развіццём; развіццё кампетэнцыі і здольнасцяў беларускіх рэгіянальных і мясцовых органаў улады ў сферы кіравання рэгіянальным і мясцовым развіццём; стварэнне ўмоў для актыўнага ўдзелу грамадзян у прыняцці на мясцовым узроўні рашэнняў, што тычацца сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця іх рэгіёнаў.

Рэалізацыя праекта па падтрымцы рэгіянальнага і мясцовага развіцця ў Беларусі поўнасцю карэспандыруецца з Нацыянальнай праграмай міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва на 2012—2016 гады.

Паводле  БелаПАН.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце