weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
07.08.2012 15:34 ,

Студэнты ЕГУ возьмуць удзел у праграмах абмену з універсітэтамі Еўропы

Больш за 30 студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у новым навучальным годзе правядуць семестр ва ўніверсітэтах Еўропы ў межах праграм студэнцкага абмену Erasmus і Campus Europae.

Як паведамляе сайт ЕГУ, другі год студэнты ЕГУ маюць магчымасць паўнапраўнага ўдзелу ў праграме Еўрасаюза па студэнцкай мабільнасці Erasmus нароўні са студэнтамі іншых універсітэтаў Еўропы, тады як ніякі іншы беларускі ўніверсітэт гэтага прапанаваць не можа.

Большасць студэнтаў выбралі ў якасці ВНУ прыёму ўніверсітэты Іспаніі і Турцыі, наступныя ў спісе па папулярнасці — ВНУ Германіі і Партугаліі. Амаль палова студэнтаў, якія выязджаюць паводле абмену, — студэнты праграмы «Культурная спадчына і турызм».

Акрамя таго, 18 студэнтаў з Германіі, Іспаніі, Польшчы, Расіі, Турцыі і Чэхіі правядуць у ЕГУ семестр або акадэмічны год паводле абмену, асвойваючы курсы ў межах праграм медыя, дызайну і паліталогіі.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — прыватны некамерцыйны ўніверсітэт, заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. У 2004 годзе пад націскам беларускіх уладаў ЕГУ быў вымушаны закрыцца і пазней працягнуў працу ў Вільнюсе. Цяпер у ім вучыцца прыблізна 2 тыс. студэнтаў, пераважна з Беларусі. ЕГУ прапануе навучанне па бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх праграмах, садзейнічае прасоўванню навуковай дзейнасці ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук.

Паводле  БелаПАН.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце