weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -2° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
08.08.2012 12:29 ,

Віляйчаніна затрымалі па падазрэнні ў двайным забойстве ў Гродне – сваёй жонкі і яе палюбоўніка

У Гродне ў кватэры шматпавярховага дома апоўдні 7 жніўня было знойдзена цела 21-гадовай дзяўчыны. У смеццевым баку каля дома знайшлі расчлянёны труп 23-гадовага гаспадара кватэры. Па падазрэнні ў забойстве затрыманы 22-гадовы віляйчанін.

Здарэнне адбылося ў мікрараёне Дзевятоўка на вуліцы Дзяржынскага, расказаў у інтэрв’ю “РГ” выканальнік абавязкаў начальніка аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Козыраў.

У забітай – колата-рэзаныя раны шыі, спіны і жывата.

Паводле слоў Уладзіміра Козырава, дзяўчына – жыхарка Жлобіна. З мужам-віляйчанінам у Мінску яны наймалі кватэру. Хлопец працаваў у камерцыйнай фірме.

У Гродна дзяўчына прыехала да свайго новага кавалера. Па папярэдніх дадзеных, двайное забойства адбылося з-за рэўнасці. Віляйчанін не змог дараваць жонцы здраду.

Уладзімір Козыраў расказаў: адразу пасля таго, як знайшлі забітых, быў уведзены план “Перахоп”. Дзякуючы аператыўным дзеянням супрацоўнікаў міліцыі і паказанням сведкаў страшнае злачынства было раскрыта ўжо праз тры гадзіны.

Падазронага ў двайным забойстве затрымалі ў 16 гадзін 05 хвілін ў дызельным цягніку Гродна ­– Баранавічы на станцыі Ваўкавыск. Віляйчанін змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Ён прызнаецца ў злачынстве і дае паказанні. Крымінальная справа ўзбуджаная па першым пункце другой часткі 139 артыкула Крымінальнага кодэкса – “Забойства двух і больш асобаў”.

Сяргей ЗЯНЬКО.     

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце