weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
12.08.2012 12:00 ,

Што можна знайсці на гарадской звалцы?

Экспрэс-апытанне маладзечанцаў: Што можна знайсці на гарадской звалцы?

Інэса Асташонкіна, настаўніца:

– А што там можна шукаць? І хто туды пайшоў бы наогул? Памятаю гісторыю пра дзяўчыну, якая выкідала смецце і несла тканіну для пашыву ў пакеце. Ды разам і выкінула там гэты пакет. Прыйшлося ёй ехаць потым на звалку і шукаць яго. Вось такое нават здараецца.

Генадзь Шаткоў, пенсіянер:

– Усё, што захочаш, мне здаецца. Хоць я і не быў на гэтай звалцы, але сам канапу, тэлевізар выкідваў калісьці.

Ганна Асіповіч, эканаміст:

– Смецце. А калі задумацца, то Бог яго ведае. І анучы, і шкло, і поліэтылен. Я неяк коўдру, тэлевізар выкідвала.

Галіна Заянчкоўская, пенсіянерка:

– Усё, што хочаш. Сама нічога, акрамя звычайнага смецця, не выкідвала.

Іна Блезэ, індывідуальная прадпрымальніца:

– Нечаканае пытанне. Ну, смецце, не ведаю, што там можа быць. Самае буйное, што я выкідвала, – старая мэбля.

Вера Міронава, настаўніца:

– Не ведаю, але думаю, што ўсё, што заўгодна. Таму што людзі выкідваюць ўсякае. Мяне вось абурыў адзін факт аднойчы. У выхадныя дні я ехала па горадзе і бачыла, што каля гарадскіх урнаў стаяць мяшкі са смеццем нашых жыхароў. І даволі такі шмат. І гэта сорамна, што мы сябе так паводзім.

Мікалай Вятошкін, пенсіянер, гандляр:

– На гарадской звалцы, толькі даўно, я разгружаў смецце і бачыў, як бамжы збіраюць і выплаўляюць каляровыя металы на распаленым вогнішчы. Яшчэ мне людзі казалі, што на звалцы ёсць свае багатыя і свае бедныя.

Падрыхтавалі Таццяна КАСЬЯН, Настасся РОЎДА.

Фота Таццяны КАСЬЯН.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце