weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
16.08.2012 16:00 ,

Дзяўчына-вадзіцель “Фольксвагена” загінула каля мытнага пункта “Каменны Лог” Ашмянскага раёна

Фота: Александр.

Ноччу 16 жніўня 27-гадовая жанчына-вадзіцель аўтамабіля “Фольксваген Пола” у Ашмянскім раёне па дарозе ў бок мытнага пункта пропуску “Каменны Лог” выехала на сустрэчную паласу руху, сутыкнулася з фурай “Вольва” і загінула на месцы здарэння.

Супрацоўнік прэс-служба дзяржаўтаінспекцыі Гродзенскай вобласці Алег Дук расказаў у інтэрв’ю «РГ»: па факце здарэння райаддзел следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу. Па папярэдніх дадзеных, жанчына працавала бармэнам у кафэ на пункце пропуску «Каменны Лог»

У Ашмянах жыла з бацькамі. Вечарам лягла спаць, потым прачнулася і, нічога не патлумачыўшы бацькам, паехала на работу. Здарэнне адбылося на пачатку першай гадзіны ночы.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце