weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
20.08.2012 12:31 ,

Маладзечанскі музей стаў нянькай абласных

Мінскі абласны краязнаўчы музей пачаў рыхтавацца да нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”.

Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” арганізоўваецца ўпершыню і пройдзе ў межах Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”. Ён адбудзецца ў кастрычніку ў Гродна.

Мінскаму абласному краязнаўчаму музею, які месціцца ў Маладзечне, трэба прадставіць ўсе музеі Мінскай вобласці.

– Гэта сур’ёзная місія, – кажа намесніца дырэктара па навуковай працы Наталля Палтавец. – Мы ўжо жартуем і называем сябе іх нянькамі. На форуме пакажам толькі лепшыя бакі дзейнасці музеяў. Ад кожнага з іх будзе прадстаўлена штосьці адно. Напрыклад, у экспазіцыйнай дзейнасці ўсіх не прадставіш. Па-першае, каб стварыць добрую і значную экспазіцыю трэба не менш за пяць гадоў. Па-другое, экспазіцыя можа быць старой ці, наогул, з памылкамі. Таму ў гэтай галіне мы вырашылі прадставіць Нясвіжскі музей.

 У выставачнай дзейнасці вылучыліся дываны Алены Кіш у Слуцку. У навукова-даследчай дзейнасці можна адзначыць Клецкі музей. Блок культурна-адукацыйных праграм будуць прадстаўляць Любаньскі і Мядзельскі музеі. Бо ў Любані нават існуе інтэрактыўная гульня “Дзень з жыцця дагістарычнага хлопчыка”. Такім чынам будуць задзейнічаныя ўсе музеі.

Будзе зняты фільм прыкладна на гадзіну. Недзе па дзве-пяць хвілін на кожны музей. Наталля Палтавец патлумачыла, чаму ёсць разбежка ў часе:

– Гэта залежыць ад таго, ці знойдзецца што паказаць. Бо адзін музей старэйшы, другі маладзейшы, а трэці, можа, толькі-толькі нарадзіўся.

Настасся РОЎДА.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце