weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
22.10.2012 16:40 ,

Мядзелец, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку, знайшоўся ў аэрапорце

20 кастрычніка ў нацыянальным аэрапорце Мінск супрацоўнікамі транспартнай міліцыі на паветраным транспарце быў устаноўлены непрацуючы жыхар Мядзельскага раёна 1971 года нараджэння, які адшукваецца з 1 студзеня 2010 года як знік без вестак.

Як паведамляе БелаПАН, мужчына прыляцеў у Мінск з Італіі.

З яго слоў, з Беларусі ён з’ехаў больш за 10 гадоў таму на заробкі ў Заходнюю Еўропу.

Доўгі час быў дальнабойшчыкам ў адной з фірмаў Партугаліі. У гэтым годзе беларус адважыўся вярнуцца дадому.

Па прылёце ў аэрапорт гастарбайтэр быў моцна здзіўлены таму, што падчас памежнага кантролю яго затрымалі як асобу, якая знаходзіцца ў вышуку.

Падчас разбору высветлілася, што дальнабойнік, адлятаючы за мяжу, папросту забыўся мабільны тэлефон.

У далейшым, па сваім легкадумнасці, мужчына не ўсведамляў таго, што на радзіме яго могуць шукаць сваякі, таму ўсе гэтыя гады не выходзіў на сувязь. У сваю чаргу, блізкія ў канцы 2009 года звярнуліся па дапамогу ў мясцовую міліцыю.

Арыенціроўкі на без вестак прапаўшага былі накіраваны ва ўсе органы і падраздзяленні ўнутраных спраў. Па прыкметах ён быў знойдзены выяўлены супрацоўнікамі міліцыі сталічнага аддзела ўнутраных спраў на паветраным транспарце і перададзены сястры, якая прыехала сустракаць яго ў аэрапорт.

Паводле БелаПАН.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце