weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
31.10.2012 10:22 ,

Сёння ў Мінску адкрываецца фотавыстава Міколы Лінніка

Фота: Александр.

Сёння ў 18.00 у Мінску ў бібліятэцы імя Цёткі па вул. Талбухіна, 12 а адчыняецца выстава фатографа-аматара Міколы Лінніка. Значная частка з прадстаўленых работ – з нашага рэгіёну.

– Фота з выставы, – паведаміў “РГ” Мікола Ліннік, – гэта карцінкі жывёльнага свету, вёскі Валожыншчыны і Смаргоншчыны, сямейны ансамбль пад кіраўніцтвам Валерыя Сальніка.

Усяго на выстаўцы будзе дэманстравацца 24 фотаработы майстра. Яна – чацвёртая персанальная ў творчым багажы фотамайстра. Да гэтага 2 выстаўляліся ў Мінску, адна – у Гомелі.

Мікола Ліннік цяпер працуе вядучым інжынерам філіяла Міжгародняя сувязь РУП “Белтэлекам” у Мінску. Доўгі час жыў і працаваў у Радашкавічах. Нарадзіўся 3 сакавіка 1954 года ў вёсцы Порычы Валожынскага раёна.

Натхненне:

Якія нясуць святло:

Дотык да спадчыны:

З аднаго кораня:

Вялля:

Выстава працуе да 28 лістапада. Ад панядзелка да чацвярга з 10.00 да 20.00, у суботу–нядзелю з 10.00 да 18.00. Выхадны – пятніца.

Мікола ГАЙДУК.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце