weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
07.11.2012 09:01 ,

Упершыню ў Маладзечне – Пермскі балет

Юбілейны, 25-ы, міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC ўпершыню пройдзе ў Палацы культуры 22 лістапада ў 19.00.

На працягу 24 гадоў фестываль праходзіў толькі ў Віцебску. Сёлета акрамя Віцебска яго прымуць Маладзечна, Гродна, Бабруйск і Мінск.

У Маладзечна 22 лістапада прыедзе ўладальнік Нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска» пермскі дзяржаўны тэатр «Балет Яўгена Панфілава». Гледачы паглядзяць балет Яўгена Панфілава «Клетка для папугаяў» (музыка Жоржа Бізэ, Радзівона Шчадрына) і балет Аляксея Растаргуева «Лёс» (музыка класікаў і сучасных кампазітараў). Прадстаўленне адбудзецца ў Палацы культуры ў 19.00.

На жаль, маладзечанцы не змогуць паглядзець усё, бо сам конкурс пройдзе ў Віцебску 24 лістапада.

Фестываль жа сёлета пройдзе з 19 па 29 лістапада.

Пра конкурс

На конкурс даслалі 92 заяўкі, але ўдзельнічаць будуць усяго 28 калектываў з 13-і краін свету. Усяго 45 пастановак.

Ад Беларусі прадстаўлена сем калектываў. Яшчэ восем прыедуць з Расіі і шэсць – з Украіны. Па адным калектыве будзе з Польшчы, Літвы, Швейцарыі, Эстоніі і Японіі.

Два канкурсанты прадставяць міжнародныя праекты. Першы – Gao Shan Dance Company, дзе ўдзельнічаюць Італія, Кіпр, Германія і Кітай. А другі – Cie Shen Company, праект Кітая, Тайвані і Германіі.

Прэміяльны фонд фестывалю складае 15 тысяч долараў. Пяць тысяч з іх дастануцца ўладальніку Гран-пры.

Настасся РОЎДА.

Фота artmark.mm.by

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце