weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
10.11.2012 20:41 ,

Пры якіх умовах вы б пайшлі працаваць на новы мясакамбінат?

Фота: Зоя Хруцкая.

На пытанне адказваюць маладзечанцы. А вы пайшлі б працаваць на новы мясакамбінат?

Яўгенія Бандарэнка, пенсіянерка:

– Калі б была высокая заработная плата, з якой я магла б добра жыць. Гэта асноўнае. Жылля мне ўжо не трэба. Таму, каб я была добрым спецыялістам у гэтай справе і магла дапамагчы маладым асвоіць прафесію, пайшла б.
Дзмітры Крук, навучэнец:

– Ні пры якіх умовах. Я вучуся на будаўніка, і мне гэта падабаецца. А мясакамбінат – гэта не маё.
Алена Самбук, пенсіянерка:

– Ведаеце, ніколі не мела ніякіх адносін да мясакамбіната. Хаця, калі б добра плацілі ды кватэру давалі, дык, канешне б, пайшла. І боты гумовыя абула б ды пайшла.
Алег Тапалаў, інжынер-механік:

– Я б не пайшоў туды працаваць ні пры якіх умовах, бо паважаю сваю прафесію. Па-мойму, наогул, ад будаўніцтва новага мясакамбіната свет не зменіцца.
Алена Зянько, прадаўшчыца:


– Мне гэта не трэба. Хаця за дзесяць мільёнаў, можа, і пайшла б. Там жа ніякіх умоў: холад, гумовыя боты. Гэта ж усё потым на суставы ўплывае. Каб там хоць бы цяпло было, дык і таго няма.
Вольга Шатроўская, кладаўшчыца мясакамбіната:

– Што людзі так баяцца мясакамбіната? Нармальна мы ходзім і працуем: у белых скураных боціках. На новы мясакамбінат я б пайшла, толькі не ў забойны цэх. Там вялікая адказнасць, таму хацелася б, канешне, каб больш плацілі.
Раман Хаменка, студэнт:

– Ні пры якіх умовах, ні пры якіх заработных платах не пайшоў бы. Я люблю жывёл.
Настасся РОЎДА, Вольга ЮРКЕВІЧ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце