weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
11.12.2012 17:48 ,

Выратавальнікі тлумачыць падрабязнасці здарэння на мясакамбінаце

выратавальнікі.

На самым буйным мясакамбінаце, які пабудуюць пад Маладзечнам, халадзільныя камеры будуць працаваць на фрыёне, які больш бяспечны за аміяк.

З суботы па панядзелак на мясакамбінаце ТАА «Трайпл-Велес», дзе ў пятніцу здарылася аварыя, працавала мантажна-наладачнае брыгада прадпрыемства “Джэвет”. Яна адпампоўвала і ўтылізавала фракцыі аміаку, якія засталіся ў неэксплуатаванай халадзільнай камеры.

Як паведаміў “Рэгіянальнай газеце” Сяргей Гладкі, намеснік начальніка па дзяржаўнай сістэме папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і па грамадзянскай абароне, асобны будынак размеркавальнай ўстаноўкі халадзільнай камеры, які прызначаны для размеркавання холадагенту (аміяку) па халадзільнай камеры, не эксплуатуецца з 2005 года.

За апошнія тры гады на прадпрыемстве праведзеная вялікая работа, каб прывесці аб’ект ў бяспечнае становішча. У 2011 годзе прадпрыемства атрымала ліцэнзію, але здарэнне адбылося на неэксплуатаваных халадзільных камерах, на што ніхто не звяртаў увагі пры паверцы. На мясакамбінаце эксплуатуецца 21 халадзільная камера, тры з якіх ужо працуюць на фрыёне. Цяпер на прадпрыемстве выкарыстоўваецца 28 тон аміяку.

У выніку ўцечкі аміяку пацярпелі чатыры чалавекі: два машыністы аміячна-халадзільнай устаноўкі і дзве жанчыны-маляры. З дыягназам атручэнне лёгкай ступені яны былі дастаўленыя ў бальніцу і выпісаныя на наступны дзень.

     У памяшканні халадзільнай камеры гранічна дапушчальная канцэнтрацыя пароў перавысіла норму ў 21 раз, за межамі будынка канцэнтрацыя пароў аміяку была ў норме.

Цяпер прадпрыемству трэба дэмантаваць астатнія неэксплуатаваныя халадзільныя камеры, каб такое ў далейшым не паўтарылася.

У Маладзечанскім раёне дзейнічаюць тры хімічна небяспечныя аб’екты: мясакамбінат, харчкамбінат і гармалзавод. Усе гэтыя прадпрыемствы маюць ліцэнзію.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота забяспечана Сяргеем ГЛАДКІМ

Відэа глядзіце ТУТ

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце