weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
12.04.2013 16:32 ,

Хутка пачнуць адключаць цяпло

Па новых правілах, цяпло адключаць тады, калі калі сярэднясутачная тэмпература на дварэ на працягу трох дзён будзе трымаецца плюс 8 градусаў. Цяпер сярэднясутачная тэмпература – плюс 3-5 градусаў цяпла.

Пра гэта расказаў намеснік начальніка Маладзечанскіх электрасетак па цеплаэнергіі Леанід Кузняцоў.

Між іншым, раней гэты перыяд быў пяць дзён.

Дзіцячыя садкі і школы пачнуць адключаць пазней, калі тэмпература паветра будзе плюс 10 градусаў вышэй за нуль.

Адключэнне будзе праходзіць паступова. Спачатку цяпла не стане на прамысловых прадпрыемствах, у адміністрацыйных будынках, затым – у жылым сектары і ў апошнюю чаргу – у дзіцячых дашкольных установах, школах, бальніцах, музеях, бібліятэках.

Смаргонь пераходзіць на рэжым прапальвання

Як паведаміла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Смаргонскага райвыканкама Алена Атцецкая, праз пару дзён Смаргонь пяройдзе на рэжым прапальвання.

Цяпло будзе ісці не кругласутачна і не на поўную моц. Напрыклад, будзе ўключацца толькі на ноч ці на дзень.

– Але хвалявацца не трэба, – кажа спадарыня Алена. – Гэты рэжым  дазволіць захоўваць 18-градусную тэмпературу ў памяшканні, каб людзям было камфортна жыць.

У суботу пачнуць адключаць цяпло ў Астраўцы

Як расказаў нашаму выданню галоўны інжынер Астравецкай  жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзмітры Аксёнін, заўтра пачнуць адключаць цяпло ў адміністрацыйных будынках.

У Вілейцы цяпло адключаць 16-17 красавіка

У Вілейцы сярэднясутачная тэмпература ўжо вышэй за 8 градусаў.

Таму, па папярэдніх прагнозах, адключэнне цяпла прыпадае на 16-17 красавіка.

Пра гэта паведаміў галоўны інжынер Вілейскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Валянцін Сусла.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота komikz.ru

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце