weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
01.08.2013 13:03 ,

Аляксандр Рамановіч: “Выбіралі мілагучныя назвы вуліц”

Хутка пройдзе заключны этап адбору прапаноў на новыя назвы вуліц.

Яшчэ ў красавіку Маладзечанскі райвыканкам звярнуўся да жыхароў горада з прапановай даць імёны вуліцам, завулкам і праездам горада, якія пакуль не маюць назвы.

Пэўны час камісія па перайменаванні вуліц праводзіла адбор.

– Нам даслалі шмат прапаноў, – кажа начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Рамановіч. – Прыходзілі лісты і ад настаўнікаў, і ад работнікаў культуры, і проста ад зацікаўленых людзей. На кожную вуліцу атрымалася па тры, па пяць варыянтаў назваў. Пры адборы мы ставілі на першы план назвы, звязаныя з Беларуссю і мясцовым краем.

Глядзелі, каб яны былі зручныя для вымаўлення, прыгожыя, трапныя і слушныя. Камісія доўга вырашала, як згрупаваць і падаць прапановы, каб яны ўпісваліся ў агульны склад назваў вуліц нашага горада. У выніку стварылі спіс, дзе на кожную вуліцу засталося па дзве ці тры прапановы, каб яшчэ было з чаго выбіраць.

У Маладзечанскім раённым Савеце дэпутатаў нам паведамілі, што сесія, на якой камісія па перайменаванні вуліц прыме канчатковае рашэнне, мае адбыцца 6 жніўня.

Нагадваем

Без назвы застаюцца вуліцы, што злучаюць Вялікі Гасцінец і Лібава-Роменскую вуліцу, а таксама Міру і Хмяльніцкага. Дзесяць новых імёнаў чакаюць вуліцы і завулкі раёна індывідуальнай забудовы Фестывальны, і сем – у паўднёвай частцы горада.

Пасля таго, як да Маладзечна далучылі некалькі вуліц вёскі Рагазы, узнікла патрэба замяніць тыя назвы, якія ў горадзе ўжо ёсць. Таму Маладзечанская і Усходняя вуліцы Рагазаў таксама атрымаюць новыя назвы. Пяць вуліц і два праезды былой вёскі назваў пакуль не маюць.

Спіс прапаноў вуліц пасля праведзенага адбору:

Раён індывідуальнай забудовы Рагазы
Праектуемая №1 вуліца Народная
Праектуемая №2 вуліца Катэджная
Праектуемы праезд №2* вуліца Мірная
Праектуемая №3 вуліца Светлая
Праектуемая №4* вуліца Францішка Скарыны
Праектуемая №5* вуліца Сонечная
Праектуемая №6* вуліца Прыазёрная
Праектуемая №7* вуліца Вясенняя
Праектуемая №8 завулак Сонечны
Праектуемая №9 завулак Цюрлёўскі
Праектуемая №10 завулак Вясенні
Праектуемая №11* вуліца Багдана Хмяльніцкага
Раён індывідуальнай забудовы Фестывальны
Праектуемая №1 вуліца Мікалая Гастэлы
Праектуемая №3 вуліца Шырокая
Праектуемая №5 вуліца Святочная
Праектуемая №6* вуліца Красненская
Праектуемая №7 завулак Дружны
Праектуемая №8*, №11* вуліца Заслаўская
Праектуемая №9, №16 вуліца Пакроўская
Праектуемая №10 вуліца Радужная
Праектуемая №14 вуліца Славянская
Праектуемая №15 вуліца Дружная
Праектуемая №17 завулак Красненскі
Праектуемая №18 завулак Радужны

* Падаўжэнне вуліц, якія ўжо існуюць

1.3. Назваць у горадзе Маладзечна:
– Пешаходна-транспартную сувязь Вялікі Гасцінец і вуліца Лібава-Роменская – вуліца Шырокая або вуліца Магістральная;
– Пешаходна-транспартную сувязь вуліц Міру і Багдана Хмяльніцкага – вуліца Спаская.

2. Прапановы па перайменаванні вуліц у вёсцы Рагазы, што ўваходзяць у Маладзечна:
2.1. Перайменаваць вуліцу Усходнюю у вуліцу Утульную.
2.2. Перайменаваць вуліцу Маладзечанскую у вуліцу Францішка Скарыны  – працяг існуючай вуліцы.

Настасся РОЎДА.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце