weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
02.08.2013 11:05 ,

Лепшая даярка Маладзечаншчыны выхоўвае восем дзяцей

У раёне 26 ліпеня выбралі лепшага аператара машыннага даення. У конкурсе прафесійнага майстэрства прымалі ўдзел 14 чалавек з розных гаспадарак.

Сярод удзельнікаў былі выключна жанчыны, хаця раней пару разоў асмельваліся паспаборнічаць з імі ў майстэрстве дойкі і мужчыны. Нямала прыехала на конкурс моладзі – прыкладна палова была ўзростам да 31 года.

– Падобны конкурс праводзім у сёмы раз, – паведаміў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Саланенка.  – І кожны раз стараемся правесці яго ў іншай гаспадарцы. Па-першае, гэта і для вёскі свята, і на добраўпарадкаванне фермы асаблівая ўвага звяртаецца.

Конкурс складаўся з чатырох этапаў. Напачатку ў Доме культуры ў вёсцы Гарадок удзельніцы паказалі “візітоўку”: прадстаўлялі сябе, спявалі, танцавалі. Гледачы маглі даведацца і пра захапленні жанчын: хто тарты смачныя пячэ, хто вышыўкі прыгожыя стварае. Потым яны пісьмова адказвалі на тэарэтычныя пытанні, дэманстравалі ўменне збіраць і разбіраць даільныя ўстаноўкі.

А ўжо тое, як яны ўмеюць спраўна даіць каровак, удзельніцы паказалі на ферме “Пажарышча” прадпрыемства “Сасноўка-Агра”. Журы сачыла, каб усё было зроблена па тэхналогіі, якасць малака была адпаведнай.

Па выніках конкурсу ніводная з даярак не засталася без падарункаў. Падрыхтавалі іх раённы і абласны камітэты прафсаюза работнікаў АПК, аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Маладзечанскі малочны камбінат.  

Перамагла ў конкурсе прадстаўніца таварыства “Заскавічы” Вера Бабей. Пераможца атрымала чайны сервіз ручной работы. Адметны факт: у сям’і Веры Бабей выхоўваецца пяцёра сваіх дзетак і трое прыёмных.

На другім месцы – Марыя Цімошка з прадпрыемства “Бярэзіна-аграпрадукт”, трэцяе месца – у Наталлі Гурэцкай з “Сасноўкі-Агра”. Прызам “За волю да перамогі” адзначаная Юлія Жырнель з таварыства “Хоўхлава”. Павіншаваў прызёраў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Генадзь Бажко.

– Сёлета ў конкурсе не было яўнага лідара: з палову ўдзельніц маглі прэтэндаваць на перамогу, – падкрэсліў Уладзімір Саланенка.  

– На ваш погляд, такі конкурс патрэбны?

– Так. Ён у нейкай ступені ўздымае прэстыж працы жывёлавода. Людзі могуць пабачыць, што на фермах працуюць абаяльныя жанчыны. Яны не толькі кароў даіць могуць, але і на сцэне цудоўна выступіць: праспяваць, станцаваць. Па-другое, час не стаіць не месцы, мяняюцца тэхналогіі. Стараемся даярак пазнаёміць, як абыходзіцца з сучасным абсталяваннем.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота забяспечана Уладзімірам САЛАНЕНКА.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце