weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
02.08.2013 15:48 ,

Раскопкі ў Крэве: далучайцеся

Сябры! З 1 па 10 жніўня 2013 года далучайцеся да археалагічных раскопаў у старадаўнім Крэве!

У гэтым годзе Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак» www.kreuskizamak.by пад наглядам супрацоўніка Інстытута гісторыі Акадэміі навук, кандыдата гістарычных навук Алега Дзярновіча займаецца даследаваннем легендарнага крэўскага Гарадзішча, якое раней датавалася XVI стагоддзем.

Першыя ж дні раскопак дазволілі знайсці першапачатковае паселішча Крэва!

Давайце разам высветлім час першага паселішча на Крэўскае зямлі!

Гэта можа зрабіць кожны з нас!

Бярыце спальнік, намёт і добры настрой. Прыжыванне арганізавана ў межах валанцёрскага летніка на беразе мясцовага возера.

Кантактныя тэлефоны кіраўнічкі летніка:

+37529 5756947 (МТС), +37529 6266947(Вэл), Ганна.

Актуальную інфармацыю аб удзеле ў раскопах можна атрымаць таксама праз электронную пошту: [email protected]

«Наша ніва«.

Фота belarus.by

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце