weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.2898
1 долар 1.9706
100 рас.руб. 3.1632
02.08.2013 18:00 ,

У Мядзеле вызначылі лепшага рыбака

Фота: Алесь Высоцкі.

У райцэнтры 27 ліпеня прайшлі спаборніцтвы па рыбнай лоўлі.  Прынялі ў іх удзел семнаццаць чалавек – з Мядзела і к. п. Нарач (Купа).

А палове сёмай раніцы адправіліся яны на лодках на возера Мястра і рыбачылі шэсць гадзін.

Пераможцам стаў жыхар Мядзела Антон Каласоўскі. Прычым, у гэткіх спаборніцтвах ён у ліку лепшых трэці год запар.

– Як так атрымліваецца? – пытаюся.

– Тут ніякага сакрэту няма. Я тут нарадзіўся і люблю гэта возера. Хай сабе і Нарач вялікае, і рыбы там болей, але ж  я люблю свой Мядзел і гэта возера і яму не здраджваю. Ведаю мясціны, дзе рыбы болей, калі яна лепш ловіцца. Таму такі і вынік.

Узнагародзілі лепшага рыбака ва ўрачыстай абстаноўцы – на адкрыцці свята возера. Атрымаў пераможца граматы і грашовую прэмію. Злавіў Антон Каласоўскі дванаццаць з паловай кілаграмаў рыбы. Таксама адзначылі яго і за самую вялікую злоўленую рыбіну – ляшча вагой больш за два кілаграмы.

– Як лічыце, вынік для сябе добры?

– Добры – як гаворыцца, каб усім гэтак.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце