weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
02.08.2013 09:48 ,

У турніры па пляжным валейболе ўдзельнічалі мядзельскія і вілейскія гульцы

На пляцоўцы на гарадскім пляжы 27 ліпеня адбыўся турнір па пляжным валейболе.

Турнір праходзіў па кругавой сістэме. Удзельнічалі ў ім пераважна каманды з Мядзельскага раёна, таксама былі дзве каманды з Вілейкі. Аднак ва ўсіх групах пераможцамі сталі прадстаўнікі Мядзельшчыны.

Ва ўзроставай групе да 20 год перамаглі Яўген Малько і Антон Шыдлоўскі. У падгруппе ад 20 да 40 год першае месца заваявалі Андрэй Русак і Аляксандр Сторублёў.

– Некалькі гульняў было напружаных, – пракаментаваў турнір Андрэй Русак. – Асабліва моцныя былі сапернікі з цэнтра “Зубраня” і з Вілейкі.

Паміж гульцоў ад 40 да 50 год лепшымі сталі Алег Саковіч і Аляксандр Атрошка, звыш за 50 год – Аляксандр Жыхар і Станіслаў Грышкевіч.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце