weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
04.08.2013 13:44 ,

Радон – дзе хаваецца пагроза жыццю

Нягледзячы на тое, што радыенуклід радон найчасцей з’яўляецца не ў выніку дзейнасці чалавека, ён можа быць сур’ёзнай крыніцай небяспекі для нашага здароўя і жыцця. Выпадкі перавышэння дапушчальных паказчыкаў радону фіксаваліся і ў нашым рэгіёне.

Радон – радыеактыўны інертны газ. Асноўнай крыніцай яго з’яўляецца зямная кара. Радон-222 абавязаны сваім з’яўленнем радыеактыўнаму ўрану-238 у выніку радыеактыўнага распаду ўранавага ядра.

Пранікаючы праз расколіны і шчыліны ў падмурку, падлозе і сценах, радон затрымліваецца ў памяшканнях.

Яшчэ адной крыніцай радону ў памяшканні з’яўляюцца самі будаўнічыя матэрыялы (бетон, цэгла і г.д.), якія змяшчаюць натуральныя радыенукліды. Радон значна цяжэйшы за паветра, таму канцэнтрацыя яго ў верхніх паверхах шматпавярховых дамоў звычайна ніжэйшая, чым на першым паверсе.

Асноўную частку дозы апраменьвання ад радону чалавек атрымлівае, знаходзячыся ў закрытым, якое не праветрываецца, памяшканні. Праветрыванне дапаможа знізіць канцэнтрацыю радону ў некалькі разоў. Пры працяглым паступленні радону і яго прадуктаў у арганізм чалавека шматкроць узрастае рызыка ўзнікнення раку лёгкіх.

У сувязі з гэтым у Беларусі, каб абмежаваць і мінімізаваць наступствы апраменьвання насельніцтва радыеактыўным радонам-222, праводзіцца пастаянны кантроль тэрыторый, на якіх праводзяцца будаўнічыя работы. А пасля таго, як работы па будаўніцтве жылля і вытворчых памяшканняў закончаныя, праводзяцца замеры радона-222 у паветры памяшканняў.

Калі выяўляюцца выпадкі перавышэння радону-222 з паверхні глебы, то пры будаўніцтве на гэтым участку ў план будоўлі ўносяць дадатковыя ахоўныя мерапрыемствы: заліванне дадатковых бетонных сцяжак ў падвальных памяшканнях і (або) падлогі 1-га паверха; дадатковае абсталяванне будынка спецыяльнымі вентылятарамі або іншымі прыладамі. Калі такія выпадкі выяўленыя ўжо ва ўзведзеным будынку, то вырашаецца пытанне аб перапрафіляванні або рэканструкцыі ў цэлым будынка або асобных яго памяшканняў.

Маладзечанскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі праводзіў замеры радону-222 у Вілейскім, Валожынскім, Маладзечанскім, Астравецкім і Мядзельскі раёнах. Па выніках правядзення вымярэнняў пры будаўніцтве жылля ў Валожынскім раёне за апошнія 10 гадоў выяўленыя тры выпадкі перавышэння радону-222. Апошні быў выяўлены ў 2012 годзе пры праверцы паверхні глебы.

Калі гаворка ідзе пра будаўніцтва або аддзелку ўласнага жылля, якое, верагодна, праслужыць не аднаму пакаленню, трэба пастарацца купіць радыяцыйна-бяспечныя будматэрыялы. Дзякуй богу, іх асартымент цяпер надзвычай багаты. Перад пачаткам будаўніцтва правядзіце вымярэнні на тэрыторыі забудовы.

Таццяна КАЗАКЕВІЧ, начальнік аддзела выпрабаванняў Маладзечанскага цэнтра стандартызацыі, метралогіі
і сертыфікацыі.

Фота realtysource.com.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце